Герань

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Герань
Geranium sylvaticum closeup.JPG
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Расліны

Аддзел:

Кветкавыя

Клас:

Двухдольныя

Парадак:

Гераніякветныя

Сямейства:

Гераніявыя

Род:

Герань

Навуковая назва

Geranium L.

ITIS   29104
NCBI   4028

Герань (лац.: Geranium) — род сямейства Гераніявыя. Усяго вядома больш за 300 відаў[1] траў і паўхмызнякоў, рассеяных па ўсім свеце, а таксама ў трапічным поясе — на гарах.

Змест

Этымалогія [правіць]

Назва паходзіць ад грэчаскага слова geranion або geranios, якое пераводзіцца, як «журавель», бо плады герані нагадваюць дзюбу жураўля.

У Германіі герань называюць Storchschnäbel, што перакладаецца, як «бусліны нос», у Англіі і ЗША — Cranesbill, «журавельнік»[1]

Батанічнае апісанне [правіць]

Лісце на доўгіх хвосціках, рассечанае вельмі розна, пальчатараздзельнае або пальчаталопастнае, рэдка пёрыстае з 3-5 лісточкамі. Лісце многіх відаў мягкаваласістыя.

Кветканосы з 1-3 кветкамі. Кветкі правільныя, буйныя і прыгожыя, з 5-лістовай распасцёртай чашачкай і 5 аднолькавымі амаль круглымі пялёсткамі вянца, таксама распасцёртыя амаль у плоскасць; афарбоўка іх белая, пурпуровая, сіняя і фіялетавая розных адценняў. Тычачак 10, звычайна ўсё з пылавікамі.

Віды герани [правіць]

Blumen bp 032 wp23.jpg

На Беларусі 14 відаў[2]:

Герань у жывапісе [правіць]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Карписонова Р. А. Герани в саду. «Кладезь-Букс», 2006. ISBN 5-93395-156-0
  2. Растения Беларуси

Спасылкі [правіць]