Гербавыя фігуры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Гербавая фігура)
Кайзер Гюнтэр фон Шварцбург з шаломам, упрыгожаным гербавай фігурай. Гербавыя фігуры нанесены таксама і на яго вопратку, а на шчыт нанесены герб.

Гербавыя фігуры — усе выявы, размешчаныя на палях герба. Гербавыя фігуры падпадзяляюць на геральдычныя — адмысловыя сімвалы, якія мелі ўмоўнае значэнне, і негеральдычныя — усе астатнія выявы, узятыя з рэчаіснасці (жывёлы, расліны, зброя і г.д.) або з міфалогіі (гарпіі, грыфоны, цмокі і г.д.).

Гербавымі фігурамі звычайна ўпрыгожваліся шаломы, сюрко, наплечныя шчыткі, часам іх наносілі на наміткі, а таксама на конскія гунькі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]