Герберт Бірбам Тры
| Герберт Бірбам Тры англ.: Herbert Beerbohm Tree |
|
| Дата нараджэння: | 17 снежня 1852 |
|---|---|
| Месца нараджэння: | Кенсінгтон, Лондан |
| Дата смерці: | 2 ліпеня 1917 (64 года) |
| Месца смерці: | Лондан |
| Тэатр: | «Хеймаркет» |
Сэр Герберт Дрэйпер Бірбам Тры (англ.: Herbert Beerbohm Tree, сапраўднае імя Herbert Draper Beerbohm) (17 снежня 1852, Кенсінгтон - 2 ліпеня 1917, Лондан) — англійскі акцёр, рэжысёр, тэатральны педагог і імпрэсарыё.
Біяграфія [правіць]
Нарадзіўся 17 снежня 1852 года ў Кенсінгтон (Лондан), атрымаўшы пры гэтым імя Герберт Дрэйпер Бірбам. Бацька Герберта - Джуліус Бірбам - меў літоўска-нямецкае паходжанне. Маці - Канстанцыя Дрэйпер - была англічанкай. Малодшы зводны брат - Макс Бірбам - знакаміты карыкатурыст і парадыст.
Сцэнічную дзейнасць пачаў у 1876 годзе, з 1887 года ўзначальваў тэтр «Хеймаркет», у 1897-1915 гадах — тэатр «Хэр Маджэстыс».
Паставіў 20 п'ес У. Шэкспіра. Сярод іншых спектакляў: «Танцоўшчыца» Г. Джонса (1891), «Жанчына, не вартая ўвагі» О. Уайльда (1893), «Ірад» (1900), «Уліс» (1902), «Нерон» (1906) С. Філіпса, «Уваскрэсенне» паводле Л. Талстога (1903), «Пігмаліён» Б. Шоу (1914) і інш. Пастаноўкі вылучаліся відовішчнасцю, пышнасцю, знешнімі эфектамі.
Сярод роляў: Гамлет, Макбет, Рычард II (аднайменнай п'есы Шэкспіра), Няхлюдаў («Уваскрэсенне»).
У 1904 годзе заснаваў школу драматычнага мастацтва (пазней Каралеўская акадэмія драматычнага мастацтва).
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).