Герберт Уэлс

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Герберт Уэлс
Herbert Wells
H G Wells pre 1922.jpg
Імя пры нараджэнні:

Герберт Джордж Уэлс
Herbert George Wells

Дата нараджэння:

21 верасня 1866

Месца нараджэння:

Бромлі, Англія

Дата смерці:

13 жніўня 1946

Месца смерці:

Лондан, Англія

Грамадзянства:

Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія

Род дзейнасці:

пісьменнік, публіцыст

Творы ў Вікікрыніцах.


Герберт Джордж Уэлс (англ.: Herbert George Wells; 21 верасня 1866 - 13 жніўня 1946) - брытанскі пісьменнік і публіцыст. Аўтар вядомых навукова-фантастычных раманаў "Машына часу", "Чалавек-невідзімкі", "Вайна светаў" і інш. Прыхільнік фабіянства.

Скончыў Лонданскі ўніверсітэт (1888). Доктар біялагічных навук (1942).

Першы літаратурны твор — аповесць «Арганаўты хронасу» (1888; накід рамана «Машына часу», 1895). Аўтар сацыяльна-палітычных твораў, напісаных у навукова-фантастычным жанры: «Востраў доктара Мора» (1896), «Чалавек-невідзімка» (1897), «Вайна сусветаў» (1898), «Першыя людзі на Месяцы» (1901), «Ежа багоў» (1904), «У дні каметы» (1906) і інш.; сацыяльна-бытавых раманаў: «Колы фартуны» (1896), «Каханне і містэр Люішэм» (1900), «Кіпс» (1905), «Анна-Вероніка» (пра эмансіпацыю жанчыны), «Тона-Бенге» (абодва 1909), «Білбі» (1915) і інш.; .раманаў-трактатаў: «Сучасная утопія» (1905), «Новы Макіявелі» (1911) і інш. У рамане «Вызвалены свет» (1914) узнята праблема выкарыстання атамнай энергіі ў ваенны і мірны час, у кнізе артыкулаў «Вайна, якая скончыць з войнамі» (1914) і рамане «Містэр Брытлінг п'е чашу да дна» (1916) адлюстраваны супярэчлівыя адносіны да І сусветнай вайны. Выступіў з антыфашысцкімі раманамі: «Напярэдадні» (1927), «Самадзяржаўе містэра Паргема» (1930), аповесцю «Гулец у кракет» (1936) і інш. Прапаганда рэлігіі ў аповесцях «Бог — нябачны кароль», «Душа епіскапа» (абедзве 1917) і інш. Аўтар навукова-папулярнай кнігі «Навука жыцця» (т. 1—3, 1930; з Дж. Хакслі), шматлікіх п'ес, кінасцэнарыяў і інш. Уражанні ад паездак у Расію ў кнігах «Расія ў змроку» (1920), «Вопыт аўтабіяграфіі» (1934).

На беларускую мову яго асобныя раманы перакладалі Т. Тамашэвіч і інш. Многія яго творы экранізаваны.

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

  • Вайна ў паветры. Мн., 1931;
  • Першыя людзі на Месяцы / Гербэрт Уэльс; / Пер. з рус. Ц. Зарэчнага. - Мн.: БДВ, 1931. - 144 с.
  • На дне акіяна. Мн., 1939;
  • Вайна сусветаў; Чалавек-невідзімка / Г. Уэлс; Пер. В.Тамашэвіча, М.Зарэмбы. — Мн. : Юнацтва, 1997. ISBN 985-05-0135-9

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Уэлс // БЭ у 18 т. Т. 16. Мн., 2003.