Багорыя (герб)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Герб «Багорыя»)
Герб «Багорыя»

«Багорыя» (польск.: Bogoria, Bogorya, Bogoryja, Boguryja) — прыватнаўласніцкі герб, якім карысталася каля 30 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы[1]. Герб вядомы ў Польшчы з 1326 года, запісаны ў 1408 годзе, у Вялікім Княстве Літоўскім пасля Гарадзельскай уніі 1413 года.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

У чырвоным полі 2 сярэбраныя наканечнікі стрэл вастрыямі ўверх і ўніз. Клейнод — над прылбіцай з каронай паўлін з распушчаным хвастом са зламанай сярэбранай стралой вастрыём уверх[1].

Існуе варыянт герба, дзе ў зялёным полі наканечнікі стрэл злучаны паміж сабой. Клейнод — 3 страусавыя пёры[1].

Роды[правіць | правіць зыходнік]

Альшэўскія, Ахоўскія, Багамольцы, Багдановічы, Багорыі, Бальчэўскія, Басяцкія, Брашкоўскія, Бручкоўскія, Бучкоўскія, Валовічы, Валшовічы, Вісігеры, Вісыгеры, Выстынгі, Гарбачэўскія, Гвяздоўскія, Гасцерадоўскія, Гурскія, Дворакі, Забацкія, Закрэўскія, Зубацкія, Кажанецкія, Каляноўскія, Кампкі, Кваскоўскія, Кужанецкія (Куранецкія), Кужанеўскія, Лаўмянскія, Макраноскія, Макраноўскія, Макрэвічы, Мацяёвічы, Падленскія, Падлескія, Падлеўскія, Пакасінскія, Пахоўскія, Парэнбскія, Плоскія, Ракозы, Ракузы, Ракусы, Растраповічы, Скальніцкія, Скатніцкія, Сташкоўскія, Сушчэўскія, Святкевічы, Свянткевічы, Тарноўскія, Траяновічы, Туры, Хэхэльскія, Хэхлоўскія, Цянькевічы, Цорскія.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Гербам карыстаўся падскарбі земскі літоўскі Геранім Валовіч (1605—1618), у гэты час ён змяшчаўся на манетах Вялікага Княства Літоўскага — шэлегі (1614—1618), грошы (1607—1615), 5 дукатаў (1618).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]