Герб «Калюмны»

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Калюмны

COA of Gediminaičiai dynasty Lithuania.svg

Дэталі
Зацверджаны

XVI ст.

«Калюмны», герб, адзін з дзяржаўных сімвалаў Вялікага княства Літоўскага: у чырвоным полі тры белыя слупы, злучаныя ўнізе.

Паводле легенды, гэты герб прывёз з сабою з Рыма Палемон, ім карысталіся яго «нашчадкі» — літоўскі княжацкі род. «Калюмны» сустракаюцца на манетах Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ) пасля 1386-1420. Пачатак выкарыстання сімвала ў якасці дзяржаўнага звязана з перыядам княжання Гедыміна, і ён атрымаў таксама назву «Слупы Гедыміна». У Грунвальдскай бітве 1410 з 40 харугваў ВКЛ 10 былі з выявай «Калюмнаў» (паводле Я. Длугаша, такім знакам Вітаўт клеймаваў коней). Даследчыкі лічаць гэтыя харугвы надворнымі, якімі Вітаўт кіраваў як вялікі князь.[1] «Калюмны» вельмі падобныя да знакаў Рурыкавічаў, т.зв. «трызубцаў», таму шэраг гісторыкаў выводзіць ад іх паходжанне «Калюмнаў».[1] Верагодна, спачатку «Калюмны» былі гербавым знакам Полацкага княства, якое ў 1386 перастала быць удзельным і ўвайшло непасрэдна ў ВКЛ. Герб зямлі з такім высокім статусам з'явіўся на манетах і выкарыстоўваўся поруч з «Пагоняй», якая ўвасабляла Літву, а «Калюмны» — Русь.[1] У гэтым значэнні «Калюмны» перасталі выкарыстоўвацца са згасаннем дынастыі Ягелонаў. Вядома некалькі адзінкавых матэрыяльных помнікаў, дзе «Калюмны» — шляхецкі герб.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 ЭГБ

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Commons
  • Вяроўкін-Шэлюта У. «Калюмны» // ЭГБ, Т.4. - Мн., 1997.