Герб Ісландыі
Герб Ісландыі (ісл. Skjaldarmerki Islands) у сучасным выглядзе прыняты ў 1944 годзе. Уяўляе сабой сіні шчыт, на якім намаляваны чырвоны крыж на срэбным крыжы. Шчыт трымаюць чатыры заступніка Ісландыі, стаялыя на кавалку лавы. Бык — заступнік Пд-Заходняй Ісландыі, арол або грыфон — Пн-Заходняй, цмок (Dreki) — Пн-Усходняй, волат (Bergrisi) — Паўднёваўсходняй. Гэтыя істоты карысталіся вялікай павагай у Ісландыі. Заступнікі адлюстроўваюцца і на аверсе Ісландскай кроны.
Урад Ісландыі выкарыстоўвае дзяржаўны сцяг з выявай герба. Паліцыя Ісландыі выкарыстоўвае жоўты сцяг з выявай герба.
Гісторыя [правіць]
На працягу стагоддзяў Ісландыя выкарыстала некалькі гербаў. Першы, верагодна, — шчыт з шасцю сінімі і шасцю срэбнымі палоскамі. Другі, верагодна, — герб графства Ісландыя, падараваны каралём Нарвегіі Хааконам IV. Гэта быў шчыт, верхняя палова якога была жоўтай, на ніжняй — 5 белых і 7 сініх палосак. На шчыце быў намаляваны чырвоны леў з сякерай. Каля 1500 г. гербам Ісландыі стала каранаваная вяленая рыба на чырвоным шчыце.
3 кастрычніка 1903 г. герб Ісландыі быў заменены белым сокалам на сінім фоне. Ён выкарыстоўваўся да афіцыйнага прыняцця першай версіі герба з заступнікамі 12 лютага 1919 г. Сокал выкарыстоўваўся на каралеўскім гербе Даніі пры каралю Крысціяне X.
| Краіны Еўропы: герб | |
|---|---|
|
Аўстрыя | Азербайджан¹ | Албанія | Андора | Беларусь | Бельгія | Балгарыя | Боснія і Герцагавіна | Ватыкан | Вялікабрытанія | Венгрыя | Германія | Грэцыя | Грузія | Данія | Ірландыя | Ісландыя | Іспанія | Італія | Казахстан² | Кіпр¹ | Латвія | Літва | Ліхтэнштэйн | Люксембург | Македонія | Мальта | Малдовы | Манака | Нідэрланды | Нарвегія | Польшча | Партугалія | Расія² | Румынія | Сан-Марына | Сербія | Славакія | Славенія | Турцыя² | Украіна | Фінляндыя | Францыя | Харватыя | Чарнагорыя | Чэхія | Швейцарыя | Швецыя | Эстонія |
|
| Залежныя тэрыторыі | |
|
| Азорскія астравы | Аландскія астравы | Гернсі | Гібралтар | Джэрсі | Востраў Мэн | Фарэрскія астравы | Шпіцберген | Ян-Маен
|
|
| Непрызнаныя і часткова прызнаныя дзяржавы | |
| ¹ Часткова або цалкам у Азіі, у залежнасці ад праведзенай мяжы (en) ² У асноўным у Азіі |
