Герб Італіі
| Герб Італіі | |
| Дэталі |
|---|
Герб Рэспублікі Італіі,апісаны тут з'яўляецца яе афіцыйным сімвалам з 5 мая 1948 года.
Змест |
Апісанне і значэнне. [правіць]
Апісанне. [правіць]
Эмблема ўтрымоўвае белую пяціканцовую зорку з чырвонымі бакамі, накладзеную на зубчастае кола з пяццю спіцамі, якое стаіць паміж аліўкавай галінай злева і дубовай справа. Зялёныя галіны звязаныя разам чырвонай стужкай з надпісам "Італьянская Рэспубліка" (REPVBBLICA ITALIANA) загалоўнымі белымі літарамі.
Значэнне. [правіць]
- Асноўны элемент - пяціканцовая зорка - старажытны сімвал Італіі, які азначае абарону нацыі. Выкарыстоўвалася на гербе каралеўства Італіі з 1890 года.
- Зубчастае кола азначае першы артыкул канстытуцыі,дзе сказана:
"Італія - дэмакратычная рэспубліка,заснаваная працай."
- Аліўкавая галіна азначае мір, унутраны і вонкавы. Як напісана на стар.11 канстытуцыі
"Італія адпрэчвае вайну, як прыладу агрэсіі"
- Дубовая галіна азначае сілу і вартасць італьянскіх людзей.
Разам аліўкавая і дубовая галіна характарызуюць пейзаж Італіі.
Гісторыя. [правіць]
Рашэнне аб уводзінах новай эмблеме Італьянскай рэспублікі было прынята ўрадам Альчыдэ дэ Гасперы у кастрычніку 1946 года. Дызайн быў абраны шляхам публічнага конкурсу.
Пераможцам стаў Паола Пашэта,прафесар Рымскага інстытута высокага мастацтва. Новая эмблема была прынятая парламентам у лютым 1948 года і зацверджаная прэзідэнтам Энрыка дэ Нікола ў маі таго жа года.
| Краіны Еўропы: герб | |
|---|---|
|
Аўстрыя | Азербайджан¹ | Албанія | Андора | Беларусь | Бельгія | Балгарыя | Боснія і Герцагавіна | Ватыкан | Вялікабрытанія | Венгрыя | Германія | Грэцыя | Грузія | Данія | Ірландыя | Ісландыя | Іспанія | Італія | Казахстан² | Кіпр¹ | Латвія | Літва | Ліхтэнштэйн | Люксембург | Македонія | Мальта | Малдовы | Манака | Нідэрланды | Нарвегія | Польшча | Партугалія | Расія² | Румынія | Сан-Марына | Сербія | Славакія | Славенія | Турцыя² | Украіна | Фінляндыя | Францыя | Харватыя | Чарнагорыя | Чэхія | Швейцарыя | Швецыя | Эстонія |
|
| Залежныя тэрыторыі | |
|
| Азорскія астравы | Аландскія астравы | Гернсі | Гібралтар | Джэрсі | Востраў Мэн | Фарэрскія астравы | Шпіцберген | Ян-Маен
|
|
| Непрызнаныя і часткова прызнаныя дзяржавы | |
| ¹ Часткова або цалкам у Азіі, у залежнасці ад праведзенай мяжы (en) ² У асноўным у Азіі |