Герб Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Emblem of the United Arab Emirates.svg

На гербе Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў намаляваны жоўты сокал — знак адзінаўладдзя ў краіне, вялікую частку якой займае пустыня. Хваставое апярэнне сімвалізуе сем эміратаў — сем пёраў.

Калі раней сакалінае паляванне было для жыхароў узбярэжжа спосабам пражытка, то цяпер яно захавалася ў выглядзе элітарнай забаўкі, даступнай толькі найболей забяспечаным людзям. Цяпер у ААЭ такое паляванне забароненна (дзеля захавання пагалоўя пустынных жывёл), і аматарам гэтага спорту прыходзіцца лётаць у іншыя пустынныя краіны, напрыклад, у Туркменію. Дарэчы, у Дубаі існуе адмысловая лякарня для сокалаў з абсталяваннем для анестэзіі, сардэчнымі стымулятарамі і рэнтгенаўскімі апаратамі.

На грудзі ў сокала ў чырвоным крузе (знак мужнасці і незалежнасці ў дужанні за волю) па блакітных марскіх хвалях плыўна слізгае драўляная шхуна «доу». Менавіта на такіх суднах выходзілі ў мора арабскія нырцы за жэмчугам. І не толькі яны — мора баразнілі ваяўнічыя піраты. Гандаль і марская справа здаўна былі асноўнымі заняткамі жыхароў узбярэжжа. З Захаду і Ўсходу ў парты Аравійскага паўвострава з'язджаліся ювеліры, гандляры жэмчугам і каштоўнасцямі.