Герб Бураціі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Герб Буратыі)
Герб Бураціі

Герб Бураціі з'яўляецца дзяржаўным сімвалам Бураціі. Прыняты Парламентам Рэспублікі 20 красавіка 1995 года.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Герб Бураціі ўяўляе сабой геральдычны шчыт традыцыйнай формы, на якім размешчаны трохкаляровы круг (сіне-бела-жоўтага колеру нацыянальнага сцяга). У верхняй частцы круга — залатое саемба — традыцыйны знак вечнага жыцця (сонца, Месяц, спадарожнік Зямлі, ачаг). У цэнтры круга — аднолькавай шырыні сіне-белыя палосы — хвалі Байкала, а таксама светла-зялёнага і цёмна-зялёнага фону горныя вяршыні, характэрныя для мясцовага ландшафта. Ніжнюю частку круга апраўляе блакітная стужка «хадак» — знак гасціннасці народа Буратыі. Цэнтральная частка хадака служыць аснаваннем герба. Стужка раўнамерна адзін раз з кожнага боку ніжняй часткі круга ўвінае герб. Канцы яе спадаюць па абедзвюх баках герба над яго аснаваннем.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]