Герб Вануату

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Герб Вануату

Coat of arms of Vanuatu.svg

Дэталі
Зацверджаны

1980

Дэвіз

Long God yumi stanap

Герб Вануату быў прыняты ў 1980 годзе пасля атрымання незалежнасці англа-французскім кандамініумам Новыя Гебрыды (ранейшая назва краіны).

На гербе намаляваны меланезійскі ваяр ці правадыр з дзідай у руках, які стаіць перад вулканам. У ніжняй частцы герба размешчаны нацыянальны дэвіз краіны: «Long God yumi stana » (у перакладзе з мовы біслама «За Богам мы стаім»). Ззаду малюнка ваяра - дзяржаўная эмблема Вануату: дзве зялёныя лісціны сагоўніку, за якімі - сярэбраны вепруковы ікол.

Лісце сагоўніку сімвалізуюць мір, а вепруковы ікол - дабрабыт (у Вануату вяпрук - сімвал багацця). Дзяржаўны дэвіз краіны быў прыдуманы першым прэм'ер-міністрам Рэспублікі Вануату, англіканскім святаром Уолтэрам Ліні.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]