Герб Вялікабрытаніі
Каралеўскі герб Вялікабрытаніі — гэта афіцыйны герб брытанскага манарха (у цяперашні час — Елізаветы II). Іншыя члены каралеўскай сям'і і ўрад краіны выкарыстоўваюць іншыя гербы. Каралеўскі герб сустракаецца ў двух варыянтах, адзін з якіх выкарыстоўваецца толькі ў Шатландыі.
На звычайным варыянце герба дзевяць львоў: сем на шчыце (з іх шэсць адпавядаюць Англіі, і сёмы — Шатландыі), адзін (у кароне) зверху шчыта, і апошні (таксама ў кароне) падтрымлівае шчыт справа. З двух львоў у кароне той, што падтрымлівае шчыт, адпавядаюць Англіі, а іншы стаіць на трэцяй кароне. З іншага боку шчыт падтрымлівае закуты ў ланцуг аднарог, які адпавядае Шатландыі.
На шатландскім варыянце герба сем львоў: пяць на шчыце (з іх тры адпавядаюць Англіі, і яшчэ два — Шатландыі), адзін (у кароне) зверху шчыта, і апошні (таксама ў кароне) падтрымлівае шчыт злева. З двух львоў у кароне той, што падтрымлівае шчыт, адпавядаюць Англіі, а іншы стаіць на трэцяй кароне. З іншага боку шчыт падтрымлівае закуты ў ланцуг аднарог, які адпавядае Шатландыі. Чацвёртая карона — на галаве аднарога.
Гісторыя [правіць]
Тры леапарда на чырвоным полі шчыта з'явіліся пры Рычардзе I. Гербавы шчыт з леапардамі доўгі час заставаўся адзіным сімвалам Англіі. У перыяд Стогадовай вайны Эдуард III, у знак сваіх прэтэнзій на французскі трон, падзяліў шчыт і змясціў у двух яго чвэрцях поле з залатымі лілеямі - сімвал Францыі.
Якаў I, які кіраваў адначасова Англіяй і Шатландыяй, папаўняе герб эмблемамі Шатландыі - чырвоным львом - і Ірландыі - залатой арфай.
Постаці трымальнікаў шчыта на працягу стагоддзяў неаднаразова змяняліся: сокал, лебедзь, белы кабан - нагрудны знак Рычарда III[1], чырвоны валійскі цмок. [2] З 1603 года на гэтым месцы зацвердзіліся аднарог і каранаваны брытанскі леў.
Гл. таксама [правіць]
Спасылкі [правіць]
- Royal.gov.uk (англ.)
- Number 10 Downing Street (англ.)
- Heraldica.org (англ.)
| Краіны Еўропы: Гербы | |
|---|---|
|
Аўстрыя | Азербайджан¹ | Албанія | Андора | Беларусь | Бельгія | Балгарыя | Боснія і Герцагавіна | Ватыкан | Вялікабрытанія | Венгрыя | Германія | Грэцыя | Грузія | Данія | Ірландыя | Ісландыя | Іспанія | Італія | Казахстан² | Кіпр¹ | Латвія | Літва | Ліхтэнштэйн | Люксембург | Македонія | Мальта | Малдовы | Манака | Нідэрланды | Нарвегія | Польшча | Партугалія | Расія² | Румынія | Сан-Марына | Сербія | Славакія | Славенія | Турцыя² | Украіна | Фінляндыя | Францыя | Харватыя | Чарнагорыя | Чэхія | Швейцарыя | Швецыя | Эстонія |
|
| Залежныя тэрыторыі | |
|
| Азорскія астравы | Аландскія астравы | Гернсі | Гібралтар | Джэрсі | Востраў Мэн | Фарэрскія астравы | Шпіцберген | Ян-Маен
|
|
| Непрызнаныя і часткова прызнаныя дзяржавы | |
| ¹ Часткова або цалкам у Азіі, у залежнасці ад праведзенай мяжы (en) ² У асноўным у Азіі |
