Герб Гродзенскай вобласці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб Гродзенскай вобласці
Дэталі
Зацверджаны 2007
Шчыт
французскі
Заснаванне 14 чэрвеня 2007

Герб Гродзенскай вобласці — адзін з афіцыйных сімвалаў Гродзенскай вобласці. Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 455.

Распрацоўка галоўных знакаў вобласці вялася камісіяй, якую ўзначальвала намеснік старшыні аблвыканкама М. М. Бірукова. Пасля разгляду некалькіх праектаў аўтарам гербу і сцяга Гродзенскай вобласці стала рэгіянальны прадстаўнік грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз дызайнераў» І. У. Процка. Прапанаваны ёй праект быў ухвалены сябрамі камісіі, прайшоў абавязковую геральдычную экспертызу і быў рэкамендаваны да зацвярджэння.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Герб Гродзенскай вобласці ўяўляе сабою французскі шчыт, у чырвоным полі якога намаляваны залаты зубр. Герб вянчае вялікая залатая гарадская карона. Шчыт апраўлены залатымі дубовымі галінкамі, якія перавівае Андрэеўская стужка блакітнага колеру. У аснову герба быў пакладзены гістарычны герб Гродзенскай губерні, атрыманы ў 1878 г. згодна з указам расійскага імператара Аляксндра II.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]