Герб Грузінскай ССР

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Герб Грузінскай ССР

Герб Грузінскай ССР — рэспубліканскі сімвал Грузінскай ССР. Зацверджаны 28 лютага 1922 дэкрэтам Рэўкама ССР Грузіі.

Дзяржаўны герб Грузінскай ССР складаецца з круглага чырвонага поля, у верхняй частцы якога намаляваная ззяючая пяціканцовая зорка з якой распасціраюцца па ўсім полі прамянямі. Унізе - снежны хрыбет блакітнага колеру. На правым баку - залатыя каласы і на левай - залатыя лозы з вінаграднымі гронкамі. Канцы каласоў і лоз пераплеценыя паміж сабой у падставы хрыбта ў ніжняй частцы поля. Вялікую частку сярэдзіны займае малюнак залатога сярпа і молата, якія ўпіраюцца ў ззяючую зорку, унізе - у вяршыню хрыбта, а па баках - у каласы і лозы. Вакол поля змешчаны надпіс на грузінскай і рускай мовах: "Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!". Герб абрамлены вакол узорам з арнаментаў у грузінскім стылі.

Герб быў адменены 11 снежня 1990.

Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]