Герб Сярэдняй Літвы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Герб Сярэдняй Літвы — ўяўляе сабой чырвоны шчыт падзелены напалам. З правага боку Белы Арол, а злева Пагоня. Гэты герб быў уведзены Дэкрэтам Вярхоўнакамандуючага войскам 12 кастрычніка 1920. Надрукаваны ў «Litwa Środkowa. Dziennik Urzędowy Tymczasowej Komisji Rządzącej.» № 1 ад 17 лістапада 1920 г.

Гэты герб быў падобны на герб Каралеўства Польскага замацаваны ў лютым 1831 года Соймам пад час лістападаўскага паўстання.

На марцы Сярэдняй Літвы 1921 года (№ каталага Michla 38), прадстаўлены іншы герб. Шчыт падзелены на 4 часткі у палях 1 і 4 Арол. На палях 2 і 3 Пагоня. А на цэнтральным шчыце размяшчаецца фігура св. Крыштафа — герб Вільні.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]