Герб Тонга
Герб Тонга (на танганійскай мове «ko e Sila o Tonga») быў распрацаваны ў 1875 годзе, у адзін час са стварэннем Канстытуцыі Каралеўства Тонга.
Тры мячы ў правай ніжняй частцы шчыта сімвалізуюць три дынастыі каралёў Тонга: туі-тонга, туі-хаатакалауа і туі-канакуполу. Тонга была аб'яднаная каралём Сіаосі Тупоў I, які стаў ініцыятарам фарміравання першага афіцыйнага ўрада Каралеўства Тонга, а таксама афіцыйнага герба дзяржавы. Голуб з аліўкавай галінкай у левай ніжняй частцы сімвалізуе жаданне народа Тонга, каб у Каралеўстве заўсёды быў мір. Тры зоркі ў левай верхняй частцы сімвалізуюць галоўныя астраўныя групы Тонга: астравы Тонгатапу, Вава і Хаапаі. Карона ў правай верхняй частцы гербавага шчыта сімвалізуе кіруючага манарха, караля Каралеўства Тонга. У ніжняй частцы герба размешчаны нацыянальны дэвіз дзяржавы: «Ko e Otua mo Tonga ko hoku Tofia» (у перакладзе з танганійскай мовы «Бог і Тонга — мая спадчына»).
У Тонга не існуе афіцыйнага апісання герба Каралеўства, таму ў шэрагу ўрадавых устаноў пячатка можа адрознівацца.