Герб Фарэрскіх астравоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб Фарэрскіх астравоў

Сучасны герб Фарэрскіх астравоў быў зацверджаны ў 2004 годзе. Ён складаецца з сіняга шчыта, на якім намаляваны авен (veðrur). Авечкі лічацца сімвалам Фарэрскіх астравоў, бо верагодна менавіта да іх узыходзіць іх назва. Таксама авечкі з'яўляюцца самымі распаўсюджанымі жывёламі на астравах. Прататыпам цяперашняга гербу быў царкоўны герб у горадзе Кіркьюбур XV стагоддзя.

Фарэрскі парламент Лёгцынг выкарыстоўваў авена на сваіх пячатках. Разам з роспускам Лёгцынга ў 1816 быў скасаваны і гэты неафіцыйны герб. Авен не стаў ужывацца і пасля ўзнаўлення парламента ў 1852 годзе, а таксама падчас дэ-факта незалежнасці Фарэр пад брытанскай акупацыяй падчас Другой сусветнай вайне.

Пасля таго, як у 1948 годзе быў прыняты закон аб уводзінах пасады прэм'ер-міністра (лёгмадура), той абраў сабе ў 1950 годзе авена ў якасці гербу. У 2004 годзе быў канчаткова прыняты цяперашні герб. На ім намаляваны серабрысты авен у абарончай паставе з залатымі капытамі і рогамі. Сіні колер (Merkið) задняга фону адпавядае сіняму колеру на сцягу Фарэрскіх астравоў. Герб выкарыстоўваецца главой урада, урадам і фарэрскімі замежнымі пасламі. Тым ня менш, некаторыя ўрадавыя ведамствы ўсё яшчэ выкарыстоўваюць старую версію гербу, якая ўжывалася з 1950 па 2004 год.

Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]