Герб Чачні

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Герб Чачні

Герб Чачэнскай рэспублікі з'яўляецца сімвалам Чачні. Прыняты 22 чэрвеня 2004.

[правіць] Апісанне

Герб Чачні ўяўляе сабой круг у двухмернай плоскасці. Колеравае рашэнне заснавана на чатырох колерах: чырвоны, жоўты, сіні і нейтральны белы. Ва ўнутранай частцы белага круга намаляваны Знак Адзінства, Вечнасці ў выглядзе нацыянальнага чачэнскага арнамента, афарбаванага ў чырвоны колер. Стылізаваныя горы, гістарычная вежа вайнахов і нафтавая вышка афарбаваныя ў сіні колер. Кампазіцыйнае рашэнне квадрат у крузе. Жоўтыя каласы пшаніцы на сінім фоне сіметрычна апраўляюць унутраны круг, сімвалізуючы багацце чачэнскага народа. У верхняй частцы каласы вянчаюць паўмесяц і зорка, афарбаваныя ў жоўты колер на сінім фоне. На знешнім завяршальным крузе намаляваны чырвоны ўзор з арнаментаў у чачэнскім нацыянальным стылі на жоўтым фоне. Знешняя акантоўка герба — сіняга колеру.

[правіць] Гл. таксама

[правіць] У Сеціве

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах