Герма

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тыпы герм

Герма (стар.-грэч.: ἔρμα) — чатырохгранны слуп, завершаны скульптурнай галавой, першапачаткова бога Гермеса (адсюль назва), затым іншых багоў (Вакха, Пана, фаўнаў), а з V стагоддзі да н.э. і партрэтнымі выявамі дзяржаўных дзеячаў, філосафаў і інш. Нярэдка да гермаў прыралялася з пярэдняга боку фал — эмблема ўрадлівасці.

Служылі межавымі знакамі, паказальнікамі на дарогах і г. д. З пэўнага моманту, галоўным чынам з XVI стагоддзя, такія гермы сталі распаўсюджаным відам дэкаратыўнай і паркавай скульптуры.

У парках і садах XVIII стагоддзя — скульптурная выява ў выглядзе галавы ці бюста на чатырохграннай апоры.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]