Германская Усходняя Афрыка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Германская Усходняя Афрыка
Deutsch-Ostafrika

Калонія Германіі
Flag of the Sultanate of Zanzibar.svg
 
Flag of None.svg
 
Flag of None.svg
1885 – 1919


Flag of Tanganyika (1919-1961).svg
 
Flag of Belgium.svg
 
Flag of Portugal.svg
Flag of Deutsch-Ostafrika.svg Coat of arms of German East Africa.png
Сцяг Германскай Усходняй Афрыкі Герб
Colonial Africa 1913 German East Africa map.svg
Цёмна-зялёным колерам пазначана Германская Усходняя Афрыка. Светла-зялёным - іншыя германскія калоніі ў Афрыцы
Сталіца Багамаё (1885-1890)
Дар-эс-Салам (1890-1918)
Плошча 995 000 км² (1913)
Насельніцтва 7 700 000 чалавек (1913)
Дынастыя Гогенцолерны
Імператар
Губернатар
 - 1885-1889 Карл Петэрс

Германская Усходняя Афрыка (ням.: Deutsch-Ostafrika) — германская калонія ў Афрыцы, якая існавала ў 1885—1919 гг. на тэрыторыі сучасных Танзаніі (Танганьікі), Бурундзі і Руанды.

Пачатак калоніі пакладзены ў 1885 годзе, калі германскае кіраўніцтва даравала права на засваенне тэрыторыі для абароны германскіх інтарэсаў кампаніі Карла Петэрса, які ўзначальваў «Таварыства германскай каланізацыі». Пры немцах сталі культывавацца землі, былі пракладзены чыгункі, пабудаваны школы для мясцовага насельніцтва, аднак эканамічнай аддачы ад калоніі Германія так ніколі і не атрымала: Усходняя Афрыка працягвала субсідавацца кіраўніцтвам Германіі. У адміністрацыйным стаўленні кіраўніцтва калоніі абапіралася на сувязі з правадырамі плямёнаў (у першыя дваццаць гадоў каланізацыі немцам увесь час прыпадала душыць паўстанні туземных плямёнаў супраць каланізатараў).

Падчас Першай сусветнай вайны ўзброеныя сілы калоніі (якія складаліся з 3 тыс. еўрапейцаў і 11 тыс. туземцаў) узначальваў палкоўнік фон Летаў-Форбек, які з 1914 г. да 1918 г. з поспехам праводзіў бітвы супраць брытанскіх і партугальскіх каланіяльных войскаў. Пазней ён вымушаны быў адступіць з-за наступлення з боку Бельгійскага Конга і недахопу рэсурсаў. З невялікім атрадам фон Летаў-Форбек прасунуўся да тэрыторыі Мазамбіка і паўночнай Радэзіі, дзе даведаўшыся пра падпісанне перамір'я паміж Германіяй і краінамі Антанты, аддаў загад пра спыненне агню. Першая сусветная вайна была скончана (лістапад 1918 года), а ён стаў, такім чынам, камандуючым адзінага ў каланіяльнай Германіі ўзброенага фарміравання, які не здаўся ворагу. Пазней туземныя воіны, якія ўдзельнічалі ў бітвах Германскай Усходняй Афрыкі, атрымлівалі пенсію ад кіраўніцтваў Веймарскай рэспублікі і ФРГ.

Па Версальскаму мірнаму дагавору 1919 года тэрыторыя Германскай Усходняй Афрыкі была падзелена: заходняя частка адышла Бельгіі (Руанда-Урундзі), невялікі ўчастак на поўдні стаў часткай партугальскага Мазамбіка, і астатняя частка была перададзена ва ўладанне Брытаніі, якая пераназвала калонію ў Танганьіку. Апошняя набыла незалежнасць у 1961 годзе.