Герман Вартберг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Герман ВАРТБЕРГ (ням.: von Wartberge) — духоўны брат Тэўтонскага ордэна, капелан лівонскага ландмайстра, храніст.

Г. Вартберг, верагодна, паходзіў з месцічаў аднаго з гарадоў у Вестфаліі, арыстакратыя і бюргерства якой прымала значны ўдзел у каланізацыі Лівоніі. Верагодна, Г. Вартберг прыбыў у Лівонію ці, прынамсі, увайшоў у блізкія сувязі з дваром лівонскага ландмайстра каля 1358 г., бо менавіта з гэтага году яго хроніка робіцца болей падрабязнай чым у папярэднія гады. У 1366 г. Г. Вартбрег ужо выконваў важную службу ўпаўнаважанага Лівонскай правінцыі Тэўтонскага ордэна пры заключэнні ў Данцыгу пагаднення паміж Ордэнам і яго супернікамі, архібіскупам рыжскім і інш. лівонскімі біскупамі. Гэта дазваляе лічыць, што тымчасова Г. Вартберг быў немаладым ужо чалавекам. Захаваўся напісаны Г. Вартбергам дакумент супраць дамаганняў духавенства з аспрэчаннем выстаўленных на Ордэн абвінавачванняў.

Займаючы пасаду пры лівонскім ландмайстру, Г. Вартберг, пры напісанні сваёй хронікі, мог карыстацца архіўнымі дакументамі ордэнскага замку ў Рызе; ён не толькі вёў дыпламатычныя перамовы Ордэна з духавенствам, але і сам асабіста ўдзельнічаў у ваенных дзеяннях Ордэна, неаднакроць суправаджаў лівонскага ландмайстра Арнольда Фіцінгофа (кіраваў з 1360 па 1364 г.) і Вільгельма Фрымерсгейма (кіраваў з 1364 па 1385 г.) у іх паходах супраць літоўцаў. Аднойчы, у 1372 г., Г. Вартберг з ландмайстрам і атрадам рыцараў вярталўся ў Лівонію з Марыенбургскага галоўнага капітулу ў Прусіі і на дарозе, пры р. Святая Аа, на іх напалі літоўцы, але былі адбітыя рыцарамі. Пад 1380 г. згадваецца ўпаўнаважаны лівонскага ландмайстра Герман, якому было даручана заключыць перамір'е з кн. Ягайлам і палачанамі, верагодна гэта быў Г. Вартберг.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чешихин-Ветринский Е. В. Сборник материалов и статей по истории Прибалтийского края. Том II. Ливонская хроника Германа Вартберга. — Рига, 1879.
  • Anti Selart, Die livländische Chronik des Hermann von Wartberge, in: Matthias Thumser (Hg.), Geschichtsschreibung im mittelalterlichen Livland, Berlin 2011, S. 59-86.