Герман Эміль Фішэр
Эміль Герман Фішэр (ням. Hermann Emil Fischer) (9 кастрычніка 1852, Ойскірхен — 15 ліпеня 1919, Берлін) — нямецкі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1902).
[правіць] Біяграфія
Фішэр нарадзіўся ў Ойскірхене, пад Кёльнам, у сям'і бізнесмэна. Пасля заканчэння школы ён хацеў займацца натуральнымі навукамі, аднак яго бацька вымусіў яго займацца ў сямейным бізнесе, пакуль не пераканаўся ў яго непрыдатнасці да гэтага.
Фішэр паступіў у Бонскі ўніверсітэт ў 1872, але ў тым жа годзе перавёўся ў Страсбургскі ўніверсітэт. Скончыўшы яго ў 1874 з работай па фталеіну, быў пакінуты пры ўніверсітэце. У 1875 ён адправіўся ўслед за адным са сваіх настаўнікаў у Мюнхенскі ўніверсітэт і ў 1879 стаў прафесарам хіміі. У 1881 прызначаны прафесарам ва ўніверсітэце ў Эрлангене. У 1888 запрошаны прафесарам хіміі ва ўніверсітэт у Вюрцбурга. У 1892 запрошаны ва ўніверсітэт у Берліне, дзе ён працаваў да самай смерці ў 1919.
| Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі у 1901—1925 гадах | |
|---|---|
|
Якаб Хендрык вант Гоф (1901) • Эміль Фішэр (1902) • Свантэ Арэніус (1903) • Уільям Рамзай (1904) • Адольф Баер (1905) • Анры Муасан (1906) • Эдуард Бухнер (1907) • Эрнэст Рэзерфорд (1908) • Вільгельм Оствальд (1909) • Ота Валах (1910) • Марыя Кюры (1911) • Віктар Грыньяр / Поль Сабацье (1912) • Альфрэд Вернер (1913) • Тэадор Рычардс (1914) • Рыхард Вільштэтэр (1915) • Фрыц Габер (1918) • Вальтэр Нернст (1920) • Фрэдэрык Содзі (1921) • Фрэнсіс Астон (1922) • Фрыц Прэгль (1923) • Рыхард Зігмондзі (1925) |
|
|
Поўны спіс | (1901—1925) | (1926—1950) | (1951—1975) | (1976—2000) | (2001—2025) |
