Гермес, які завязвае сандалю

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гермес, які завязвае сандалю
Матэрыял Мармур
Луўр, Парыж
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Гермес, які завязвае сандалю» — некалькі мармуровых скульптур, скапіраваных майстрамі Рымскай імперыі са страчанага бронзавага арыгінала IV стагоддзя да н.э. (кола Лісіпа).

Першай з іх стала вядомая статуя з Луўра, набытая ў 1685 годзе Людовікам XIV для Версальскага палаца ў спадчыннікаў кардынала Перэці дзі Мантальта (пляменніка Сікста V). Другі варыянт таго ж сюжэту знайшоў на віле Адрыяна шатландзец Гэвін Гамільтан; гэта статуя знаходзіцца ў зборы Новай гліптатэкі Карлсберга. Яшчэ адна статуя з Цівалі была набыта першым каралём Баварыі для Мюнхенскай гліптатэкі.

Фігура, якая завязвае сандалі, традыцыйна інтэрпрэтуецца як Гермес, хоць з роўнай верагоднасцю яна можа адлюстроўваць Тэсея ці Ясона. Ва ўсякім разе, традыцыйныя атрыбуты Гермеса тут адсутнічаюць. У Францыі матывы гэтай скульптурнай кампазіцыі распрацоўвалі такія майстры, як Пігаль і Франсуа Руд.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]