Гермес Трысмегіст

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гермес Трысмегіст
грэч. Ἑρμῆς ὁ Τρισμέγιστος
Пол мужчынскі пол
У іншых культурах Тот
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Герме́с Трысмегі́ст ці Мерку́рый Трысмегіст, Гермес тройчы найвялікшы (грэч. Hermēs Trismegistós) — легендарны пісьменнік, заканадаўца, якому прыпісвалася аўтарства шэрагу твораў, нібыта запісаных з вуснаў самога бога Гермеса, аўтар тэасофскага вучэння, выкладзенага ў некалькіх кнігах грэка-егіпецкага паходжання, напісаных пад гэтым імем. Імя Г. Т. узята ад грэчаскага бога Гермеса (лац. Меркурыя, адпаведніка егіпецкага Тота), псіхапомпа і апякуна таемных ведаў, але ў герметычных кнігах Г. Т. не бог, а мудры чалавек, які атрымаў вучэнне ад бога. Ф. Скарына дзейнасць Г. Т. адносіць да невядомых часоў гісторыі Егіпта.

Вучэнне Г. Т., выкладзенае ў г.зв. герметычных кнігах, злучае ідэі егіпецкага палітэізму, іўдзейска-хрысціянскага манатэізму і грэчаскага філасофскага ідэалізму. У вучэнні пра чалавека перакрыжоўваюцца біблейская канцэпцыя пра чалавека — вобраз Божы і Бога — госпада ўсіх стварэнняў з егіпецка-гнастычнымі ўяўленнямі пра падшага бога-андрагіна. Мэта чалавека — злучыцца з Богам праз дасягненне дасканалае веды. Пад ведамі разумецца не дыскурсіўнае пазнанне (яно рэзка асуджаецца), а засяроджанае спасціжэнне ўсеагульнае ісціны пры адмове ад думак і жаданняў.

Вучэнне Г. Т. пра ідалаў і асобу валадара ўяўляе цікавасць сваім егіпецкім характарам. Паводле яго, найвышэйшы Бог стварае багоў а нябёсах, гэтаксама чалавек мае ўладу ствараць багоў у храмах, забяспечваючы там умовы для цудатворных і прароцкіх праяваў блізкіх да нас боскіх моцаў. Цар ёсць жывая праява найвышэйшага Бога, апошні сярод багоў, першы сярод людзей. На нябёсах жывуць багі, над якімі валадарыць Творца сусвету, у эфіры змяшчаюцца зоркі, якімі кіруе Сонца, у паветры жывуць душы і дэманы пад уладаю Месяца, на зямлі жывуць людзі пад уладай цара. Царскія душы боскія па прыродзе, валадары робяцца жорсткімі і несправядлівымі толькі пад уплывам злых дэманаў.

Алхімікі Сярэднявечча прыпісвалі Г. Т. аўтарства «Смарагдавай табліцы» — урыўку цьмянага зместу і невядомага паходжання, які лічыцца асновай алхімічнага вучэння — і па імю Г. Т. узялі для алхіміі назву «герметычная філасофія». Трысмегісту прыпісвалася таямнічая здольнасць шчыльна закаркоўваць сасуды (адсюль герметызацыя).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]