Герон Александрыйскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Герон Александрыйскі
Ήρων ο Αλεξανδρεύς
Hero of Alexandria.png
Краіна:

Старажытная Грэцыя

Навуковая сфера:

механіка, інжынерыя, геадэзія, оптыка, матэматыка

Герон Александрыйскі на ВікіСховішчы

Герон Александрыйскі (стар.-грэч.: Ἥρων ὁ Ἀλεξανδρεύς) (гады нараджэння і смерці невядомыя, верагодна, 1 ст.) — старажытнагрэчаскі навуковец, які працаваў у Александрыі. Аўтар прац, у якіх сістэматычна выклаў асноўныя дасягненні антычнага свету ў галіне прыкладной механікі, У "Пнеўматыцы" Герон апісаў розныя механізмы, якія прыводзіліся ў рух нагрэтым або сціснутым паветрам або парай: т. зв. эаліпіл, г. зн. шар, які верціцца пад дзеяннем пара, аўтамат для адчынення дзвярэй, пажарны насос, розныя сіфоны, механічны тэатр марыянетак і г.д. У "Механіцы" Герон апісаў 5 найпростых машын: рычаг, варот, клін, шруба і блок. Герону быў вядомы і паралелаграм сіл. Выкарыстоўваючы зубчастую перадачу, Герон пабудаваў прыбор для вымярэння працягласці дарог. Механізмы і аўтаматы Герона не знайшлі шырокага практычнага прымянення. Яны выкарыстоўваліся пераважна ў канструкцыях механічных цацак, Выключэнне складаюць толькі гідраўлічныя машыны Герона, пры дапамозе якіх былі ўдасканалены антычныя вадачэрпалкі. Выкладанне асноў антычнай артылерыі Герон даў у трактаце "Аб вырабе кідальных машын", матэматычныя працы Герона з'яўляюцца энцыклапедыяй антычнай прыкладной матэматыкі. У "Метрыцы" дадзены правілы і формулы для дакладнага і набліжанага разліку розных геаметрычных фігур, напрыклад формула Герона для вызначэння плошчы трохвугольніка па трох баках, правілы колькаснага рашэння квадратных раўнанняў і набліжанага здабывання квадратных і кубічных каранёў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Bruins E. M. The icosahedron from Heron to Pappus. Janus, 46, 1957, p. 173–183.
  • Curchin L., Herz-Fishler R. Hero of Alexandria’s numerical treatment of division in extreme and mean ratio and its applications. Phoenix, 35, 1981, p. 129–133.
  • Drachmann A. G. Ktesibios, Philon, and Heron, a study in ancient pneumatics. Copenhagen: Munksgaard, 1948.
  • Drachmann A. G. Heron and Ptolemaios. Centaurus, 1, 1950, p. 117–131.
  • Drachmann A. G. Fragments from Archimedes in Heron’s Mechanics. Centaurus, 8, 1963, p. 91–146.
  • Keyser P. A new look at Heron’s «steam engine». Archive for History of Exact Sciences, 44, 1992, p. 107–124.
  • Smyly J. G. Square roots in Heron of Alexandria. Hermathena, 63, 1944, p. 18–26.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]