Герт Вілдэрс

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Герт Вілдэрс
нідэрл.: Geert Wilders
Фатаграфія
Дата нараджэння:

6 верасня 1963(1963-09-06) (48 гадоў)

Месца нараджэння:

Венло, Нідэрланды

Грамадзянства:

Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды

Партыя:

Партыя свабоды

Асноўныя ідэі:

лібертарыянізм, крытыка ісламу

Род дзейнасці:

дэпутат парламента

http://www.geertwilders.nl

Герт Вілдэрс (нідэрл.: Geert Wilders) (нар. 6 верасня 1963, Венло) — нідэрландскі палітык. З'яўляецца дэпутатам парламента Нідэрландаў з 1998 года, першапачаткова ў якасці прадстаўніка «Народнай партыі за волю і дэмакратыю», а з 2006 «Партыі Свабоды», заснавальнікам і кіраўніком якой ён стаў. Шырокую вядомасць набыў дзякуючы сваёй цьвёрдай антыісламскай рыторыцы. Напрыклад, ён заявіў аб тым, што «выгнаў бы прарока Мухамеда з краіны, калі бы ён жыў у наш час» [1].

Змест

[правіць] Палітычная кар’ера

У верасні 2004 года Вілдэрс пакінуў шэрагі ліберальнай «Народнай партыі за волю і дэмакратыю», членм якой ён быў з 1989 года і заснаваў уласную партыю — «Партыю Свабоды». Прычынай выхаду паслужыла нязгода Вілдэрса з пазіцыяй партыі па пытанні аб пачатку перамоў з Турцыяй аб уступе ў Еўрасаюз, а таксама мноства іншых пытанняў.

[правіць] Палітычныя погляды

Вілдэрс вядомы сваёй рэзкай крытыкай ісламу і прапановай забараніць іміграцыю мусульман у Галандыю. Па шматлікіх пытаннях яго погляды супадаюць з поглядамі іншага вядомага нідэрландскага палітыка Піма Фартайна. Вілдэрс зняў дакументальны кароткаметражны фільм «Фітна», які выклікаў шырокі міжнародны рэзананс.

[правіць] Крыніцы

Зноскі

  1. Dutch populist attacks Koran, Prophet Mohammad (англ.) 

[правіць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах