Герусія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Герусія (стар.-грэч.: γερουσία ад γέρων — «старац», «старэйшына») — у Старажытнай Грэцыі савет старэйшын у гарадах-дзяржавах пераважна арыстакратычнага ладу; разглядаў важныя дзяржаўныя справы, якія падлягалі затым абмеркаванню ў народным сходзе. Колькасць членаў герусіі — геронтаў — і палітычная роля гэтага органа ўлады ў розных полісах былі рознымі.

Найбольш вядомая герусія ў Спарце, якая складалася з 30 чалавек[1] (28 геронтаў старэйшых за 60 гадоў, якія выбіраліся пажыццёва, і двух цароў); з'яўлялася тут вышэйшым[2] і, мабыць, найстаражытным урадавым органам.

Зноскі