Герцагства Берыйскае

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Графства (затым герцагства) Беры — сярэднявечнае феадальнае ўладанне на тэрыторыі Францыі. У перыяд праўлення Меравінгаў уваходзіла ў склад герцагства Аквітанія. У 929 годзе кароль Францыі Рауль I канфіскаваў яго ў герцага Аквітанскага і стварыў графства Бурж, падвасальнае непасрэдны французскаму каралю. У 1101 годзе апошні граф Буржа прадаў правы на графства каралю Філіпу I, які далучыў яго да каралеўскага дамена.

Графы Берыйскія[правіць | правіць зыходнік]

Каралінгскія графы Беры і Буржа[правіць | правіць зыходнік]

У 887 годзе Кароль Францыі Эд адняў у Гільёма графства Бурж і перадаў яго свайму набліжанаму Гуга. Аднак у бітве ў ліпені 893 года Гільём забіў Гуга і вярнуў сабе свае ўладанні.

Ў 929 годзе кароль Францыі Рауль I, жадаючы прыслабіць уладу Эбля, забраў у яго графства Беры.

Графы Буржа (962—1101)[правіць | правіць зыходнік]

муж: Жыль II, сір дэ Сюлі (пам. 1098)

У 1101 годзе Эд I Юрпен прадаў графства Бурж каралю Францыі Філіпу I за 60 000 крон, каб аплаціць расходы, звязаныя з яго ўдзелам у Першым крыжовым паходзе.

  • з 1101 года — у складзе каралеўскага дамена

Герцагства Беры[правіць | правіць зыходнік]

Герб герцагаў Берыйскіх (пасля 1376 года).

У 1360 годзе кароль Іаан II Добры стварыў на тэрыторыі гістарычнай вобласці Беры герцагства-пэрства Берыйскае, якое вылучыў у якасці апанажа свайму трэцяму сыну Жану Берыйскаму і дзядзьку караля Карла VI Вар'ята, які памер у 1416 годзе. Пасля герцагства неаднаразова вылучалася ў апанаж малодшым прынцам і прынцэсам Францыі, а таксама было ўдовінай часткай некаторых каралеў. Некаторыя каралі Францыі да свайго ўступлення на прастол насілі тытул герцага Берыйскага.

Герцагі Берыйскія[правіць | правіць зыходнік]

Тытулярныя герцагі Берыйскія пры Бурбонах[правіць | правіць зыходнік]

  • 16861714: Карл IV Французскі (1686—1714), герцаг Берыйскі з 1686, герцаг Алансонскі, Ангулемскі, граф Пуацье, унук караля Людовіка XIV.
  • 17541774: Людовік I Французскі (1754—1793), герцаг Берыйскі ў 1754—1774, пасля кароль Людовік XVI, унук караля Людовіка XV.
  • 17741778: Карл V Французскі (1757—1836), герцаг Берыйскі ў 1774—1778, герцаг Ангулемскі і граф Артуа, пасля кароль Карл X, унук караля Людовіка XV, брат каралёў Людовіка XVI і Людовіка XVIII, дзядзька караля Людовіка XVII.
  • 17781820: Карл VI Фердынанд (1778—1820), герцаг Берыйскі з 1778, сын караля Карла X.
    • з 2010: Альфонс I, нашчадак Людовіка XIV, сын легітымісцкага прэтэндэнта Людовіка XX з галіны Іспанскіх Бурбонаў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]