Герцагства Брабант

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Герб герцагаў брабанцкіх.

Герцагства Брабант (нідэрл.: Hertogdom Brabant, фр.: Duché de Brabant) — гістарычны рэгіён у Гістарычных Нідэрландах. Герцагства складалася з трох сучасных правінцый Бельгіі (Фламандскі Брабант, Валонскі Брабант, Антверпен), Брусельскага сталічнага рэгіёна, а таксама нідэрландскай правінцыі Паўночны Брабант.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Карта герцагства Брабант накладзеная на тэрыторыі сучасных Бельгіі і Нідэрландаў

У часы Старажытнага Рыма Брабант размяшчаўся ў Рымскіх правінцыях Белгіка і Ніжняя Германія, населеных кельтамі, якіх пазней выцеснілі германскія плямёны, якія паклалі канец імперскай уладзе. Найважнейшымі гарадамі рэгіёна былі Брусель, Антверпен, Лёвен, Брэда, Хертагенбос, Лір і Мехелен. Упершыню назва рэгіёна згадваецца ў часы Меравінгаў як pagus Bracbatensis (ад bracha — новы, bant — рэгіён)[1]. Брабантам зваўся рэгіён паміж рэкамі Шэльда і Дэйле.

Пазней тэрыторыя Брабанта ўвайшла ў каралеўства Латарынгію, апынуўшыся такім чынам неад'емнай часткай Свяшчэннай Рымскай імперыі. Імператар Фрыдрых I Барбароса стварыў герцагства Брабант у 11831184 гадах, вылучыўшы яго як феод свайму васалу Генрыху I Брабанцкаму. Першапачаткова герцагства ўяўляла сабой малюсенькі ўчастак зямлі паміж рэкамі Сена і Дандр на захад ад сучаснага Бруселя, аднак пазней, пачынаючы з XIII стагоддзя, гэту назву ўжывалі ўжо да ўсёй тэрыторыі Брабанта.

Карта герцагства Брабант у 1477 годзе.

У 1288 годзе пасля бітвы пры Ворынгене герцаг Брабанцкі далучыў да сваіх уладанняў графства Лімбургскае і верхні Маас. У 1356 годзе жыхарам Брабанта была прадстаўлена хартыя свабоды. У 1430 годзе герцагства Брабанцкае было ўспадкавана Філіпам III Добрым і ўвайшло ў склад Бургундыі[2]. У 1477 годзе тытулы герцагаў Брабанцкіх перайшлі да Габсбургам пасля шлюбу Марыі Бургундскай і Максіміліяна I. Далейшая гісторыя герцагства Брабанцкага непарыўна звязана з гісторыяй Сямнаццаці правінцый.

Карта герцагства Брабант у 1645 годзе.

Васьмідзесяцігадовая вайна (15681648 гады) падзяліла герцагства, паводле Вестфальскага міру паўночныя правінцыі адышлі незалежным Нідэрландам. Паўднёвая частка заставалася герцагствам у складзе Габсбургскіх Паўднёвых Нідэрландаў. У 1795 годзе, у часы французскай акупацыі герцагства Брабант было скасавана.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]