Герцагства Лука
| Герцагства Лука Ducato di Lucca Герцагства |
|||||||||
|
|||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||||
| Сталіца | Лука | ||||||||
| Мова | Італьянская мова | ||||||||
| Валюта | Лукская ліра | ||||||||
Герцагства Лука (іт. Ducato di Lucca) — дзяржава, якая існавала на Італьянскім паўвостраве ў першай палове XIX стагоддзя.
У 1815 годзе Венскі кангрэс вырашыў перадаць жонцы Напалеона Марыі-Луізе Аўстрыйскай (дачцы аўстрыйскага імператара) Пармскае герцагства. Бо да напалеонаўскага заваявання герцагства належала пармскім Бурбонам, для кампенсавання гэтай страты для іх было створана герцагства Лука.
У 1817 годзе герцагіняй Лукскай стала Марыя-Луіза Іспанская (былая каралева Этрурыі). У 1824 годзе яна сканала, і трон герцагства перайшоў да яе сына Карлу, які таксама з'яўляўся спадчыннікам пармскага трона. У 1847 годзе, калі сканала Марыя-Луіза Аўстрыйская, Карл стаў герцагам Пармскім, а герцагства Лука ўвайшло ў склад Вялікага Герцагства Тасканскага.
Сцяг [правіць]
З 1815 па 1818 гады сцяг герцагства складаўся з дзвюх гарызантальных палос — жоўтай і чырвонай. З 7 лістапада 1818 года па 1847 год сцягам герцагства было белае палатно з гербам Марыі-Луізы і жоўта-чырвонай устаўкай у вугле.
Герцагі Лукскія [правіць]
- Марыя-Луіза (9 чэрвеня 1815 — 13 сакавіка 1824)
- Карл I (13 сакавіка 1824 — 17 снежня 1847)
| Гэта пачатак артыкула па гісторыі Італіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |