Герцаг Мальбара

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мальбара

Герб герцагаў Мальбара
Перыяд снежань 1702 — н.ч.
Тытул: герцаг Мальбара
Родапачынальнік: Джон Чэрчыль, першы граф Мальбара
Радзіма Англія
Падданства Вялікабрытанія
Палацы Бленхеймскі палац

Герцаг Мальбара (Duke of Marlborough) — арыстакратычны тытул у пэрстве Англіі. Тытул быў створаны каралевай Ганнай у 1702 годзе для Джона Чэрчыля, 1-га графа Мальбара (1650-1722), найбуйнейшага военачальніка і мужа яе фаварыткі. Назва герцагства адносіцца да Мальбара ў графстве Уілтшыр. Гэта адзіны з існых брытанскіх герцагскіх тытулаў, які з XVIII стагоддзя пераходзіць па жаночай лініі. Традыцыйна рэзідэнцыяй герцагаў служыць Бленхеймскі палац.