Гестапа
Гестапа (скарачэнне ад ням.: Geheime Staatspolizei [ɡeˈstaːpo, ɡəˈʃtaːpo], «таемная дзяржаўная паліцыя») — таемная дзяржаўная паліцыя Нацысцкай Германіі ў 1933 – 1945. Арганізацыйна ўваходзіла ў склад Міністэрства ўнутраных спраў Германіі.
[правіць] Мэты і дзейнасць
Вяла пераслед іншадумцаў, незадаволеных і праціўнікаў нацысцкага рэжыму. Валодаючы шырокімі паўнамоцтвамі, з'яўлялася важнейшым інструментам правядзення карнай палітыкі, як у самой Германіі, так і на акупаваных тэрыторыях. Гестапа займалася расследаваннямі дзейнасці ўсіх варожых рэжыму сіл, пры гэтым дзейнасць Гестапа была выведзена з-пад нагляду адміністрацыйных судоў, у якіх звычайна абскарджваліся дзеянні дзяржаўных органаў. У той жа час Гестапа валодала правам прэвентыўнага арышту (ням.: Schutzhaft) — зняволення ў турму або канцэнтрацыйны лагер без судовага рашэння.
Міжнародным ваенным трыбуналам у Нюрнбергу прызнана злачыннай арганізацыяй.
Першым кіраўніком быў Рудольф Дзільс.
[правіць] Спасылкі
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гестапа
| У гэтым артыкуле не прастаўленыя тэматычныя катэгорыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпедыі, стварыць або знайсці катэгорыі і дадаць іх. |