Гетманшчына

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Гетманшчына
Войска Запарожскае

Flaga Rzeczypospolitej Obojga Narodow ogolna.svg
1649 – 1764 (1782[1])


Flag of Russia.svg
Файл:Герб Війська Запорозького з літопису Григорія Грабянки.jpg
Герб Войска Запарожскага з летапісу Рыгора Грабянкі(укр.) бел.[2]
Location of Cossack Hetmanate.png
Тэрыторыя Гетманшчыны ў 1649-1657 гг.
Сталіца Чыгірын, Гадзяч, Батурын, Глухаў
Найбуйнейшыя гарады Батурын, Брацлаў, Глухаў, Кіеў, Палтава, Нежын, Старадуб, Чарнігаў, Чыгірын
Мова стараўкраінская мова
Рэлігія хрысціянства праваслаўнага абраду
Плошча Больш за 200 тыс. км²
(сярэдзіна XVII стагоддзя)
Насельніцтва 1,5 млн. чал. (канец XVII стагоддзя)
Форма кіравання Рэспубліка з элементамі манархіі[3]
Спіс гетманаў

Ге́тманшчына (укр.: Гетьма́нщина; афіцыйна Войска Запарожскае укр.: Військо Запорозьке) — гісторыяграфічная назва часткі тэрыторый сучаснай Украіны і Расіі (Старадуб'е), на якую распаўсюджвалася ўлада гетмана. Гетманшчына бярэ свой пачатак з паўстання Хмяльніцкага, якое ўспыхнула ў 1648 годзе[4][5]. Першапачаткова ахоплівала як Лева- і Правабярэжную Украіну, так і Запарожжа. Пасля паўстання Барабаша і Пушкара ўтварылася Войска Запарожскае Нізавое і Запарожжа стала падпарадкоўвацца гетману толькі фармальна, а пасля падпісання Вечнага міру 1686 года паміж Рускім царствам і Рэччу Паспалітай і ліквідацыяй гетманскага кіравання на Правабярэжнай Украіне, тэрмін стаў ужывацца толькі ў дачыненні Левабярэжжа, Кіева і яго наваколляў.[6]

У 1654 годзе Гетманшчына прыняла пратэктарат рускага цара. З 1663 года Гетманшчына, якая мела ў палітыка-адміністрацыйным стаўленні шэраг асобых правоў у складзе Рускага царства, была падкантрольная Маларасійскаму прыказу[7], а пасля смерці гетмана Скаропадскага — кіравалася Маларасійскай калегіяй[8].

У 1764 годзе падчас ваенных рэформаў званне гетмана Войска Запарожскага было адменена і апошні гетман Кірыл Разумоўскі быў павышаны ў званні да генерал-фельдмаршала. Аднак фармальна старыя адміністрацыйныя адзінкі Гетманшчыны працягвалі існаваць да 1782 года: па ўказу Кацярыны II набыло моц агульнае палажэнне аб губернях Расійскай імперыі 1781 года, з прычыны чаго перажыткі соценна-палкавога адміністрацыйнага падзелу Войска Запарожскага канчаткова выйшлі з юрыдычнага ўжывання Расійскай імперыі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]