Гетэранарматыўнасць

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Гетэранарматыўнасць (англ.: Heteronormativity) — светапогляд, пры якім гетэрасексуальнасць разумеецца як сацыяльная норма сексуальных паводзін чалавека. Пры такім разуменні разглядаецца выключна бінарны падзел чалавецтва на два палы, пры якім біялагічны пол цалкам супадае з сацыяльным полам і вызначанай гендарнай роляй чалавека.

Гетэранарматыўнасць мае на ўвазе бінарную апазіцыю мужчынскага і жаночага, у сувязі з чым толькі ў рамках гетэранарматыўнасці мае сэнс казаць пра «процілеглы гендар».[1]

Гетэранарматыўная матрыца[правіць | правіць зыходнік]

Пры гетэранарматыўнасці само сабой разумеецца гетэрасексуальнае развіццё. Ад чалавека чакаюцца менавіта гетэрасексуальнае паводзіны. Гетэрасексуальнасць, паводле гетэранарматыўнай матрыцы, з'яўляецца адзіным стандартам здаровай чалавечай сексуальнасці. Гэтыя стандарты прымаюцца па змоўчанні, нават калі гаворка ідзе пра незнаёмыя культуры.

Гетэранарматыўная матрыца [2]
Біялагічны пол Палавыя прыкметы Гендарная ідэнтычнасць Гендарная роля Сексуальная цяга Бацькоўства
Жанчына жаночыя жаночая фемініннасць пасіўная сексуальная пазіцыя,
накіраваная на мужчын
Маці
Мужчына мужчынскія мужчынская маскуліннасць актыўная сексуальная пазіцыя,
накіраваная на жанчын
Бацька

Стыгматызацыя і асіміляцыя[правіць | правіць зыходнік]

Варта адзначыць, што хоць гэты светапогляд у асобных выпадках і дапушчае існаванне такіх варыяцый як інтэрсексуальнасць, гомасексуальнасць, бісексуальнасць, пансексуальнасць, асексуальнасць, трансгендарнасць і паліяморыя, але ў такім разе такія людзі павінны ўсё ж адпавядаць гетэрасексуальным уяўленням грамадства, асімілявацца ў ім. Іншымі словамі, усе «нестандартныя» прадстаўнікі грамадства павінны сядзець у цені. Грамадства навязвае ім пераймаць «стандартныя» гетэранарматыўныя мадэлі паводзін, нават калі яны не ў стане іх выканаць. Да таго часу пакуль яны гуляюць па правілах гетэранарматыўнага грамадства, грамадства закрывае вочы на іх тайнае жыццё. У выпадку ж парушэнні межаў грамадства звяртаецца да розных мер той ці іншай строгасці. Ахоўным механізмам гетэранарматыўнасці з'яўляецца гетэрасексізм.

У гетэранарматыўным грамадстве здзяйсняюцца спробы асіміляцыі інтэрсексуалаў, гомасексуалаў і трансгендараў:

Інтэрсексуалы[правіць | правіць зыходнік]

Людзі з інтэрсексуальнымі прыкметамі (гэта значыць з прыкметамі абодвух палоў) з нараджэння прымушаюцца да выбару аднаго пэўнага пола. У большасці выпадкаў адразу пасля нараджэння хірургічным шляхам робіцца карэкцыя, якая прыводзіць цела ў адпаведнасць з выбраным полам. Далей чалавек з нараджэння выхоўваецца ў адпаведнасці з гэтым полам. Калі ўсёткі інтэрсексуальнасць не ўхіляецца адразу пасля нараджэння ці ў раннім дзяцінстве, то, вырасшы, чалавек павінен выбраць адзін з палоў. Захаваць абодва палы не ўяўляецца магчымым, зыходзячы з чыста арганізацыйных момантаў (неабходнасць ўказваць пол у дакументах, наведванне туалета і да т.п.)

Гомасексуалы[правіць | правіць зыходнік]

У гетэранарматыўным грамадстве можна весці гутаркі пра свайго гетэрасексуальнага партнёра, не рызыкуючы парушыць «межы інтымнасці» суразмоўцы. Аднак любое згадванне пра свайго аднаполага партнёра ўспрымаецца як парушэнне межаў прыстойнасці. Гэта адбываецца па прычыне таго, што гомасексуальнасць у гетэранарматыўным грамадстве асацыюецца з сексуальнасцю ў вузкім сэнсе — інакш кажучы з сексам.

Адхіленне гомасексуалаў ад «стандартнай» гетэранарматыўнай мадэлі прыводзіць да таго, што мужчын-геяў часта не лічаць за «сапраўдных» мужчын, прыпісваючы ім празмерную фемініннасць. З іншага боку, жанчынам-лесбіянкам прыпісваюць празмерную маскуліннасць. Іншым распаўсюджаным стэрэатыпам, спароджаным гетэранарматыўным грамадствам, з'яўляецца вылучэнне ў гомасексуальных парах (як мужчынскіх, так і жаночых) «актываў» (= мужчын) і «пасіваў» (= жанчын). У некаторых выпадках гэта памылка даходзіць да таго, што «пасіўным» геям і «актыўным» лесбіянкам рэкамендуюць праводзіць аперацыю па карэкцыі пола, каб яны са сваімі партнёрамі маглі ўтварыць «стандартную» гетэранарматыўную пару. У некаторых краінах (напрыклад, у Іране) карэкцыя пола застаецца і дагэтуль адзіным спосабам для гомасексуалістаў пазбегнуць строгага крымінальнага пакарання за «педэрастыю»[3].

Трансгендары[правіць | правіць зыходнік]

Трансгендарнасць паталігізуецца ў гетэранарматыўным грамадстве. Адзін са спосабаў адаптацыі трансгендараў да гетэранарматыўнага грамадства — транссексуальнасць. Калі такі метад прымальны для грамадства, трансгендарам дазваляецца змяніць пол на процілеглы, каб адпавядаць «стандартнай» гетэранарматыўнай мадэлі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]