Гефест

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Гефест
Храм Гефеста ў Афінах

Гефе́ст (стар.-грэч.: Ἥφαιστος) — у грэчаскай міфалогіі [1] бог агню, заступнік кавальскага рамяства і самы майстэрскі каваль. У мікенскіх тэкстах згадваецца толькі меркавана: a-pa-i-ti-jo (Гефест?) [2].

Міфы[правіць | правіць зыходнік]

Згодна з Гамерам, сын Зеўса і Геры. Брат Апалона, Арэса, Афіны, Гебы і Іліфіі.

Па іншым міфам, Гера зачала і нарадзіла Гефеста сама, без мужчынскага ўдзелу [3], са сцягна Геры [4], у адплату Зеўсу за нараджэнне Афіны. Таксама бацькам Гефеста часам лічылі Геліяса або, па крытскаму міфу, Таласа.

Калі Гефест з'явіўся на свет, ён апынуўся хворым і кволым дзіцём, да таго ж кульгавым на абедзьве нагі. Гера, убачыўшы свайго сына, адмовілася ад яго і скінула з высокага Алімпа. Але мора не паглынула юнага бога, а прыняла яго ў сваё ўлонне [5]. Прыёмной маці Гефеста стала марская багіня Фетыда[6]. Да свайго паўналецця Гефест жыў на дне мора і займаўся сваёй любімай справай: каваў. Выдатныя вырабы выходзілі з кузні Гефеста, не было ім роўных ні па прыгажосці, ні па трываласці. Быццам жывыя ляталі намаляваныя птушкі, рэальна жылі людзі, і нават вецер атрымліваў жыццё у цудоўных тварэннях Гефеста.

Даведаўшыся пра тое, что ён сын Зеўса і Геры, і пра злачынства маці, Гефест вырашае адпомсціць. Ён стварыў крэсла (залаты трон), роўнага якому не было ў свеце, і паслаў на Алімп у якасці падарунка для Геры. Гера прыйшла ў захапленне, ніколі яна не бачыла такой цудоўнай работы, але толькі яна села ў крэсла, як яе абвілі нябачныя раней аковы, і яна апынулася прыкаванай да крэсла. Нихто з пантэона багоў не змог растуліць путы крэсла, таму Зеўс быў змушаны паслаць Гермеса, пасланца багоў, каб прыказаць Гефесту вызваліць Геру. Але Гефест адмовіўся. Тады багі паслали Дыяніса, бога вінаробства, да Гефеста. Дыянісу атрымалася напаіць Гефеста і даставіць яго на Алімп [7]. Будучы ў ап'яненнам стане, Гефест вызваліў сваю маці.

Іншая камбінацыя матываў прысутнічае ў I песне «Іліяды»: Гефест дапамог звязанай Герэ, за гэта быў скінуты Зеўсам з неба і ўпаў на Лемнас, пакалечыў ногі, адчаго стаў кульгавым [8].

Гера прызнала свайго сына і аддала яму ў жонкі прекрасную Гебу. Гефест жа быў прыняты ў гурт багоў і працягваў працаваць у якасці каваля. Усе будынкі на Алімпе былі пабудаваны Гефестам, а таксама бацька Гефеста Зеўс даручаў вырабляць свае маланкі свайму сыну.

Калі ён вызваліў Геру, Зеўс клятвенна дазволіш яму прасіць усе, і Гефест папрасіў Афіну сабе ў жонкі (альбо гэта было ўзнагародай за выраб зброі багоў [9]), ён пераследваў Афіну [10], Афіна пачала абараняцца, і з семені Гефеста, якое той которое тот праліў на зямлю, нарадзіўся Эрыхтоній [11].

Гефест стаміўуся пад час Флягрэйскай бітвай з гігантамі, і яму даў месца ў калясніцы Геліяс [12]. Ён звязаны з міфам пра Арыёна [13]. Служыў нейкаму смяротнаму мужчыне [14].

Паказваўся магутным і широкоплечим, але непрыгожым і кульгавым на абедзве нагі. Па Гамеру, муж Афрадыты. Па Гесіёду — муж харыты Аглаі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Міфы народаў свету. М., 1991-92. В 2 т. Т.1. С.299-300, Любкер Ф. Рэальны слоўнік класічных старажытнасцяў. М., 2001. В 3 т. Т.2. С.104; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 3, 5-6 далей
  2. Рэчава-паняційны слоўнік грэчаскай мовы. Мікенскі перыяд. Л., 1986. С.140
  3. Гесіёд. Тэагонія 927—929; фр.343 М.-У.
  4. Першы Ватыканскі міфаграф II 74, 1
  5. Гамер. Іліяда XVIII 395; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 3, 5
  6. Гімны Гамера II 141
  7. Паўсаній. Апісанне Элады I 20, 3; III 17, 3
  8. Гамер. Іліяда I 590
  9. Лактанцый. Боскія ўстанаўленні I 17, 12-13
  10. Паўсаній. Апісанне Элады III 18, 13
  11. Гігін. Міфы 166
  12. Апалоній Радоскі. Арганаўтыка III 232
  13. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 4, 3
  14. Паніасід. Гераклія, фр.3 Бэрнабэ = Клімент. Пратрэптык 35, 3