Глабалізацыя
Глабалізацыя (англ.: Globalization ці globalisation), працэс сусветнай эканамічнай, палітычнай і культурнай уніфікацыі і інтэграцыі. Асноўным следствам гэтага з'яўляецца сусветны падзел працы, міграцыя ў маштабах усёй планеты капіталу, чалавечых і вытворчых рэсурсаў, стандартызацыя эканамічных і тэхналагічных працэсаў, уніфікацыя заканадаўства, збліжэнне культур розных краін. Гэта аб'ектыўны працэс, які носіць сістэмны характар, ахоплівае ўсе сферы жыцця грамадства.
У палітыцы глабалізацыя заключаецца ў аслабленні нацыянальных дзяржаў, змяненні і скарачэнні іх суверэнітэту. З аднаго боку, гэта адбываецца з-за таго, што сучасныя дзяржавы дэлегуюць усё больш паўнамоцтваў уплывовым міжнародным арганізацыям, такім як Арганізацыя Аб'яднаных Нацый, Сусветная гандлёвая арганізацыя, МВФ, НАТА. З другога боку, за кошт скарачэння дзяржаўнага ўмяшальніцтва ў эканоміку і змяншэння падаткаў павялічваецца палітычны ўплыў прадпрыемстваў (асабліва вялікій транснацыянальных карпарацый). З-за больш лёгкай міграцыі людзей і свабоднага перамяшчэння капіталаў за мяжу змяншаецца ўлада дзяржаў і ў дачыненні да сваіх грамадзян.
Для культурнай глабалізацыі характэрна збліжэнне дзелавой і спажывецкай культуры розных краін свету і рост міжнародных зносін. Гэта прыводзіць як да папулярызацыі асобных відаў нацыянальнай культуры па ўсім свеце, так і да выцяснення асобных нацыянальных культурных з'яў папулярнымі міжнароднымі культурнымі з'явамі. Многія расцэньваюць гэта як страту нацыянальных культурных каштоўнасцей і змагаюцца за адраджэнне нацыянальнай культуры. У спалучэнні з адстойваннем эканамічных інтарэсаў асобных сацыяльных груп гэтая дзейнасць прывяла да фарміравання феномена антыглабалізму.
| Гандаль | |
|---|---|
| Вызначэнні | Плацёжны баланс · Рахунак бягучых аперацый (Гандлёвы баланс) · Рахунак руху капіталаў · Золатавалютныя рэзервы · Параўнальныя перавагі · Абсалютная перавага · Міжнародны падзел працы · Замяшчэнне імпарту · Міжнародны гандаль · Эканамічная інтэграцыя |
| Арганізацыі і палітыка ў сферы гандлю |
Сусветная гандлёвая арганізацыя · Міжнародны валютны фонд · Сусветны банк · Міжнародны гандлёвы цэнтр · Гандлёвы блок · Зона свабоднага гандлю · Мытны саюз · Гандлёвыя бар'еры · Імпартная квота · Тарыф |
| Эканамічныя школы | Фрытрэдарства · Нета-баланс · Саламанка · Меркантылізм · Пратэкцыянізм |
| Звязаныя тэмы | Продажы · Глабалізацыя · Аўтсорсінг · Гандлёвая справядлівасць і Справядлівы гандаль |
| Культурная асіміляцыя | |
|---|---|
| Рэлігія |
|
| Глабалізацыя |
|
| Гісторыя |
|
| Сучаснасць |
|
