Глава ўрада

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Выканаўчая ўлада
Партал:Палітыка · правіць

Гэты артыкул апісвае выпадкі, калі глава ўрада не з'яўляецца главой дзяржавы.

Глава ўрада — гэта галоўная службовая асоба выканаўчай галіны ўлады, якая часцяком стаіць на чале кабінета. У парламенцкай сістэме ўлады главу ўрада часта называюць прэм'ер-міністрам, старшынёй урада і г.д. У прэзідэнцкіх рэспубліках ці манархіях глава ўрада можа быць главой дзяржавы, якога часта называюць, адпаведна, прэзідэнтам ці манархам.

Цяперашні рэкорд самай шматгадовай працы главой урада ў дэмакратычнай дзяржаве паставіў Тагэ Эрландэр (прэм'ер-міністр Швецыі з 1946 па 1969 гг., агулам 23 года без перапынку). Ён перамог на ўсіх васьмі выбарах і сышоў у адстаўку з-за ўзросту.

Сярод усіх глаў урадаў рэкорд па працягласці бесперапыннага кіравання належыць дзеючаму прэм'ер-міністру Бахрэйна Халіфа ібн Салман аль-Халіфа, які ўзначальвае ўрад з 1970 года па цяперашні час.

У паўпрэзідэнцкіх сістэмах глава ўрада можа з'яўляцца як главой дзяржавы, так і прадстаўніком заканадаўчай улады (напр., парламента). Прыкладам можа служыць Пятая Французская рэспубліка1958), дзе Président de la République (фр.: Прэзідэнт рэспублікі) прызначае прэм'ер-міністра, але павінен абраць кагосьці, хто можа праводзіць дзяржзамовы і мець падтрымку нацыянальнай асамблеі. Калі апазіцыя кантралюе Нацыянальную Асамблею (а такім чынам, і фінансаванне парламента і большую частку заканадаўчых актаў), то прэзідэнт, у сутнасці, вымушаны выбіраць прэм'ер-міністра з апазіцыі; у такіх выпадках, вядомых як сужыццё, урад кантралюе ўнутраную палітыку, тады як прэзідэнт вымушаны абмежавацца знешняй палітыкай і выканаўчай уладай.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]