Глевія
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Глевія — дрэўкавая зброя пяхоты, пашыраная ў сярэднявеччы ў краіназ Еўропы, у т.л. ВКЛ. Найбольш верагодна, што паходзіць ад выпрастанай касы. Складалася з дрэўка даўжынёй 2 — 2,5 м і асаджанага аднабаковага нажа. З цягам часу на тытульным баку ляза з'явіўся бакавы вертыкальны шып (адзіночны або падвойны), прызначаны для ўколаў. Верагодна, у Італіі глевія выкарыстоўвалася з XII ст., у Францыі — з XIV ст., пазней пашырана ў іншых краінах Еўропы. З XVI ст. глевія страціла сваё баявое прызначэнне і ператварылася ў атрыбут палацавай і дваровай варты.
Літаратура [правіць]
- Бохан, Ю. Глевіч / Юрась Бохан // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3. Гімназіі — Кадэнцыя / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — С. 44 — 45. — ISBN 985-11-0041-2.
| Еўрапейская дрэўкавая зброя | ||
|---|---|---|
| Колючая | Гаста · Дзіда · Піка · Пратазан · Рагаціна · Рунка · Сарыса · Эспантон | |
| Сякучая | Бярдыш · Баявая сякера · Барадападобная сякера · Бродэкс · Валашка · Лахаберакст · Баявая каса · Кельт · Сякера · Сагарыс · Сякерка-чакан · Францыска | |
| Колюча-сякучая | Алебарда · Вульж · Глефа · Асадны нож · Аблогавы нож · Пальма · Полэкс · Соўня | |
| Ударна-дробячая | Баявы молат · Буздыган · Булава · Клявец · Шматлопасцевая булава · Моргенштэрн · Пернач · Чакан · Шастапёр | |
| Кідальная | Дроцік · Джыд · Суліца · Пілум | |
| Іншая | Багор · Бярдыш-ружжо · Баявыя вілкі · Гвізарма · Мэнкетчэр · Шведскае пяро | |
| Шаблон не ўключае паляўнічую зброю, а таксама дрэўкавую зброю іншых рэгіёнаў свету | ||