Глыбоцкі раён
| Герб |
|
| Краіна | Беларусь |
| Статус | раён |
| Уваходзіць у | Віцебская вобласць |
| Адміністрацыйны цэнтр | Глыбокае |
| Афіцыйныя мовы | Родная мова: беларуская 88,32 %, руская 11,12 % Размаўляюць дома: беларуская 79,65 %, руская 19,26 %[1] |
| Насельніцтва (2009) |
41 043 чал.[1] (1-е месца) |
| Шчыльнасць | 23,33 чал./км² |
| Нацыянальны склад | беларусы — 93,51 %, рускія — 3,2 %, палякі — 2,25 %, іншыя — 1,04 %[1] |
| Плошча | 1 759,58[2] км² (12-е месца) |
| Вышыня над узр-м мора - Найвышэйшая кропка - Самая нізкая кропка |
226,4 м 130 м |
| Часавы пояс | UTC+2 |
| Афіцыйны сайт | |
Глыбоцкі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Віцебскай вобласці.
Змест |
[правіць] Агульныя звесткі
Раён утвораны 15 студзеня 1940 года. Размешчаны на паўднёва-заходняй частцы Віцебскай вобласці. На ўсходзе мяжуе з Полацкім і Ушацкім раёнамі, на захадзе з Шаркаўшчынскім і Пастаўскім, на поўначы з Міёрскім, на поўдні з Докшыцкім раёнамі.
[правіць] Прырода
Паверхня большай часткі раёна раўнінная, у цэнтры і на поўдні ўзвышаная. Агульны нахіл з поўдня на поўнач. Значную плошчу (55 %) займаюць Свянцянскія грады, выцягнутыя праз цэнтр з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. На поўначы і паўночным захадзе Дзісенская нізіна з характэрнай плоскай паверхняй і балотнымі масівамі. На паўднёвым усходзе Верхнебярэзінская нізіна. Найвышэйшы пункт 226,4 м (каля в. Кавалі, за 6 км на ўсход ад Глыбокага), найбольш нізкая адзнака 130 м (урэз р. Авута на поўначы).
У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да паўночна-ўсходніх схілаў Беларускай антэклізы. Зверху залягаюць пароды антрапагенавага ўзросту паазерскага (на поўначы), сожскага, дняпроўскага, радзей бярэзінскага зледзяненняў.
Сярэдняя тэмпература ў студзені −7,1, ліп. +17,6 °C. Ападкаў 599 мм за год. Вегетацыйны перыяд 184 сут. Пераважаюць дзярнова-падзолістыя глебы.
Па тэрыторыі раёна часткова праходзіць водападзел паміж рэкамі Балтыйскага і Чорнага мораў — Заходняй Дзвіной і Дняпром. Найбольшыя рэкі — Бярозаўка з Дабрылаўкай, Мнюта, Авута (правыя прытокі Дзісны), Шоша з Чысцянкай, Свіліца з Агурнёўкай. На тэрыторыі раёна знаходзіцца 106 азёр, у тым ліку і самае глыбокае возера на Беларусі — Доўгае. Азёры аб'яднаны ў сістэму пратокаў і малых рэк, якія звязаны з рэкамі Заходняя Дзвіна і Бярэзіна. Найбольшыя азёры: Шо, Пліса, Мнюта, Вялікае, Пятроўскае, Белае і інш.
[правіць] Насельніцтва
- 1969 — 62,3 тыс.
- 2004 — 47,4 тыс.
- 2008 — 44,1 тыс.
Гарадскія паселішчы: Глыбокае, Падсвілле. 418 сельскіх населеных пунктаў. Буйныя вёскі: Галубічы, Мосар, Пліса, Празарокі, Псуя, Удзела, Чарневічы.
Нацыянальны склад (1999): беларусы (88,4%), палякі (5,7%), рускія (4,6%) і інш.
[правіць] Гаспадарка
Буйнейшыя прадпрыемствы:
- Глыбоцкая птушкафабрыка, ААТ
- Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат, ААТ
- Глыбоцкі доследны лясгас, ДЛГУ
- Глыбоцкі кансервавы завод, ААТ
- Глыбоцкі мясакамбінат, ААТ
- Глыбоцкі піваварны завод, УПП
- Глыбоцкі хлебазавод, філіял РУПП “Віцебскхлебпрам”
- Камбікормавы завод, РУСПП
- Падсвільскі завод харчовых прадуктаў, КУП
Раён спецыялізуецца ў раслінаводстве на вытворчасці зерня, ільну, бульбы, рапсу, гародніны; у жывёлагадоўлі на вытворчасці малака, мяса.
[правіць] Транспарт
Па тэрыторыі раёна праходзяць чыгункі Маладзечна — Полацк і Крулеўшчына — Варапаева, аўтамабільныя дарогі Полацк — Вільнюс, Докшыцы — Глыбокае — Шаркаўшчына, Глыбокае — Дзісна і інш.
[правіць] Вядомыя асобы
- Ігнат Буйніцкі, акцёр, рэжысёр, тэатральны дзеяч
- Тадэвуш Даленга-Мастовіч (1898-1939), пісьменнік
- Язэп Драздовіч, мастак
- Алесь Дубровіч, пісьменнік
- Клаўдзій Дуж-Душэўскі, палітычны дзеяч
- Вацлаў Ластоўскі, грамадска-палітычны дзеяч, гісторык, філолаг, этнограф, публіцыст, пісьменнік, літаратуразнавец
- Андрэй Майсяёнак, вучоны-біяхімік, краязнавец
- Янка Пачопка, пісьменнік, фалькларыст
- Міхал Пятроўскі, каталіцкі святар
- Вячаслаў Савіцкі
- Павел Сухі, авіяканструктар
- Віктар Сянкевіч, гісторык і журналіст
- Алег Тарыкаў, краязнавец
[правіць] Гл. таксама
[правіць] Літаратура
- Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна / рэд.: Б.І. Сачанка і інш.; маст. А.М. Хількевіч. – Мн., 1995. – 450 с.
[правіць] У Сеціве
- Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт (руск.)
- Праект Віцебскай абласной бібліятэкі ПРЫДЗВІНСКІ КРАЙ: ГІСТОРЫЯ І СУЧАСНАСЦЬ
- Мапы і агульныя звесткі на emaps-online (руск.)
- Навіны Глыбоцкага раёна на сайце Westki.info
- Фотаздымкі на сайце Radzima.org
- Выдатныя мясціны на партале globus.tut.by (руск.)
- Азёры Глыбоцкага раёна на сайце poseidon.by (руск.)
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
| Адміністрацыйны падзел Віцебскай вобласці | ||
|---|---|---|
|
||