Глэдвін Джэб
Хуберт Майлс Глэдвін Джэб, 1-ы Барон Глэдвін, больш вядомы як Глэдвін Джэб (анг. Hubert Miles Gladwyn Jebb, 1st Baron Gladwyn; 25 красавіка 1900 - 24 кастрычніка 1996) — брытанскі дыпламат, палітычны дзеяч і першы выканаўца абавязкаў Генеральнага сакратара Арганізацыі Аб'яднаных нацый.
[правіць] Выконваючы абавязкі Генеральнага сакратара ААН
Пасля Другой сусветнай вайны Джэб служыў у якасці Выканаўчага сакратара падрыхтоўчай камісіі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. З кастрычніка 1945 па люты 1946 г. ён выконваў абавязкі Генеральнага сакратара Арганізацыі Аб'яднаных. 2 лютага генсекам ААН быў абраны нарвежац Тругве Лі.
[правіць] Пасол
Па вяртанні ў Лондан, Джэб служыў намеснікам міністра замежных спраў Вялікабрытаніі Эрнэста Бевіна. У 1946-47 гады ён быў таксама дарадцам па замежных справах ААН, затым прадстаўляў Вялікабрытанію пры падпісанні Брусельскага дагавора ў 1948 годзе. У 1950-1954 гады Джэб быў паслом Злучанага Каралеўства пры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, а ў 1954-1960 гады - паслом у Францыі.
| Генеральныя сакратары Лігі Нацый і ААН | ||
|---|---|---|
| Ліга Нацый (1919 – 1946) |
Джэймс Эрык Драманд • Жазеф Луі Ан Авеноль • Шон Лестэр | |
| ААН (з 1945) |
Глэдвін Джэб (в. а.) • Тругвэ Лі • Даг Хамаршольд • У Тан • Курт Вальдхайм • Хавьер Перэс дэ Куэльяр • Бутрас Бутрас-Галі • Кофі Анан • Пан Гі Мун | |

