Гляцыялогія
Гляцыялогія (ад лац.: glacies — «мароз, лёд», і грэч.λόγος — «слова») — навука аб Зямлі. Вывучае ільды ва ўсіх формах на паверхні зямлі, у атмасферы, гідрасферы і літасферы. Адзіным прыродным аб’ектам вывучэння гляцыялогіі - гляцыясфера і нівальна-гляцыяльныя сістэмы, што яе складаюць.
Па асноўным канкрэтным аб’екце даследванняў гляцыялогія падзяляецца на некалькі галінаў: лядніказнаўства, снегазнаўства, лавіназнаўства, лёдазнаўства вадаёмаў і вадацёкаў, палеагляцыялогію.
Па ўзаемасувязях з сумежнымі навукамі і спецыфічных метадах у гляцыялогіі вылучаецца шэраг накірункаў: гляцыякліматалогія, гляцыягідралогія, структурная гляцыялогія, дынамічная гляцыялогія, ізатопная і геахімічная гляцыялогія.
Разам з геакрыялогіяй (мярзотазнаўствам), што даследуе шматгадовую крыялітазону, гляцыялогія аб’ядноўваецца ў крыялогію Зямлі, аб’ектам якой служыць крыясфера цалкам.
Як самастойная галіна ведаў гляцыялогія пачала фармавацца ў канцы XVIII — пачатку XIX стагоддзяў на базе геалогіі і гідралогіі. Напачатку паняцце «гляцыялогія» было звязано толькі з вывучэннем горных ледавікоў і ледавіковых покрываў Арктыкі і Антарктыды.
Літаратура [правіць]
Вонкавыя спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гляцыялогія
| Гэта пачатак артыкула па гляцыялогіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Падгаліны фізічнай геаграфіі | ||
|---|---|---|
|
Біягеаграфія · Геаграфія глеб · Геамарфалогія · Геаэкалогія · Гідралогія · Гляцыялогія · Крыяліталогія · Кліматалогія · Ландшафтазнаўства · Метэаралогія · Акіяналогія · Палеагеаграфія · Картаграфія · Геаінфарматыка |
||
| Раздзелы геалогіі | |
|---|---|
| Састаў і будова | |
| Гістарычная геалогія | |
| Рух | |
| Гідрагеалогія |
Інжынерная геалогія • Геаэкалогія • Гляцыялогія • Крыялогія |
| Геафізіка | |
| Карысныя выкапні | |