Гліколевая кіслата

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Гліколевая кіслата
Glycolic acid.svg
[[Выява:{{{карцінка 3D}}}|200px|Гліколевая кіслата]]
Агульныя
Сістэматычнае найменне гліколевая кіслата
Хім. формула C2H4O3
Фізічныя ўласцівасці
Стан (ст. ум.) бясколерныя крышталі, з пахам паленага цукру
Малярная маса 76.05 г/моль
Шчыльнасць 1.27 г/см³
Тэрмічныя ўласцівасці
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 79-14-1
PubChem 757
Рэг. нумар EINECS 201-180-5
SMILES
RTECS MC5250000
ChemSpider 737

Гліколевая кіслата — найпростая аліфатычная оксікіслата HOCH2–COOH; бясколерныя крышталі, без паху; tпл 79-80°С; лёгка растваральны ў вадзе і арганічных растваральніках. Змяшчаецца ў няспелым вінаградзе і бурачным соку. У прамысловасці гліколевую кіслату атрымліваюць гідролізам монахлорвоцатнай кіслаты, электралітычным аднаўленнем шчаўевай кіслаты або кандэнсацыяй вокісу вугляроду з фармальдэгідам пад ціскам у прысутнасці кіслотных каталізатараў. Гліколевую кіслату выкарыстоўваюць у тэкстыльнай (пры фарбаванні) і гарбарнай прамысловасці, а таксама як кампанент складаў для ачысткі паверхні металаў.