Гліністы сланец

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Гліністы сланец

Гліністы сланецасадкавая горная парода, якая складаецца з гліністых мінералаў (галоўным чынам розных гідраслюд, хларыта і інш), часцінкі якіх звычайна арыентаваны строга паралельна. У выніку такой будовы гліністы сланец набывае выразную сланцаватасць, г.зн. здольнасць расколвацца на тонкія пласцінкі. Утвараецца ў выніку ўшчыльнення глін і частковай іх перакрышталізацыі пры апусканні на значныя глыбіні і ўздзеяння дынамаметамарфізма. Пры далейшай змене ператвараецца ў філіты або хларытавыя сланцы.

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.