Гліптадонты

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Гліптадонты
Doedicurus BW.jpg
Doedicurus clavicaudatus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Glyptodontidae Burmeister, 1879

Роды
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
EOL   4471446

Гліптадонты (Glyptodontidae) — сямейства млекакормячых атрада непаўназубых. Вядомыя з верхняга эоцена — плейстацэну Паўднёвай Амерыкі і позняга пліяцэну — плейстацэну Паўночнай Амерыкі. Гліптадонты дасягалі даўжыні больш за 3 м і вагі да 2 тон. Цела гліптадонтаў было пакрыта касцянымі шчыткамі ці суцэльным панцырам. Кароткія канечнасці мелі шырокія капытападобныя кіпцюры. Чэрап невялікі, разцы і іклы адсутнічалі; высокія прызматычныя зубы паказваюць на харчаванне жорсткай расліннай ежай. Вымерлі ў пачатку галацэну, каля 10-12 тыс. гадоў таму.