Гней Пампей Вялікі
| Гней Пампей Магн GNAEVS POMPEIVS MAGNVS |
|
| 250px | |
| Мармуровы бюст Пампея з Новай гліптатэкі Карлсберга | |
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | Піцэн, Рымская рэспубліка |
| Дата смерці: | 29 верасня 48 да н.э. (58 гадоў) |
| Месца смерці: | Пелузій, Егіпет Пталамеяў |
| Род дзейнасці: | Военачальнік, неаднаразовы консул Рымскай рэспублікі |
| Бацька: | Гней Пампей Страбон |
| Маці: | Луцылія |
| Жонка: | 1. Антыстыя 2. Эмілія Скавра 3. Муцыя Тэрцыя 4. Юлія Цэзарыс 5. Карнелія Метэла |
| Дзеці: | 1. Гней Пампей Малодшы 2. Пампея Магна 3. Секст Пампей (усе ад трэцяга шлюбу) |
Пампей — Гней Пампей «Магн» («Вялікі»); сын Гнея Пампея Страбона (лац.: Gnaeus Pompeius Magnus; 106 — 48 да н.э.): рымскі ваенны і палітычны дзеяч перыяду грамадзянскіх войн, у выніку якіх была знішчана рэспубліка і ўстаноўлены прынцыпат.
Быў асобай палітычна няўстойлівай і беспрынцыпнай. Будучы буйным землеўладальнікам і рабаўладальнікам, Гней Пампей вылучыўся ў барацьбе ў 80-я да н.э., калі далучыўся да Сулы і абараняў устаноўлены ім рэжым, пазней удзельнічаў у падаўленні паўстання Спартака. У 67 да н.э. атрымаў надзвычайныя паўнамоцтвы на тры гады для барацьбы з піратамі ў Міжземным моры. Камандаваў рымскім войскам у Трэцяй пантыйскай вайне з Мітрыдата VI Еўпатарам і канчаткова перамог апошняга (65 да н.э.). Адмова сената зацвердзіць мерапрыемствы Пампея на Усходзе і надзяліць яго салдат зямлёй прывяла яго ў 60 да н.э. да саюзу з Красам і Цэзарам, якія стварылі ў Рыме першы трыумвірат. Пасля яго распаду ў 53 да н.э. быў абраны (у 52 да н.э.) адзінаасобным консулам, стаў рашучым палітычным праціўнікам Цэзара. У 50 да н.э. пад час грамадзянскай вайны Пампею было даручана камандаванне войскам для барацьбы супраць Цэзара, ад якога ён панёс паразу пад Фарсалам (48 да н.э.). Пасля паражэння ў тым жа годзе ён уцёк у Егіпет, дзе і быў забіты.[1]
Воіны Пампея называлі яго Магнам («Вялікім»). Паводле цверджанняў некаторых крыніц, пасля смерці Пампея ўсе яго статуі былі знішчаныя, аднак вядома, што Цэзар быў забіты каля статуі Пампея, а імператар Адрыян вярнуў тыя статуі, якія былі схаваныя ў храмах.
Верагодная выява — мармуровая галава са збораў Тышкевіча, якая трапіла ў Новую Карлсбергскую гліптатэку ў Капенгагене (1887), і паказвае Пампея каля 50 да н.э., на вяршыні магутнасці. Партрэты з Венецыі і Фларэнцыі паказваюць маладзейшага Пампея[2].
Зноскі
- ↑ Скарына Ф.: Творы... С. 185.
- ↑ Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с.(руск.)
Літаратура [правіць]
- Плутарх, «Жыццё Пампея».
- Caesar, «De bello civili».
- Büchner, «Ueber den Lebensplan d. Gn. Pompeius Magnus» (1847 — 49, 2 прагр.).
- Dressel, «Ueber die Politische Rolle des Gnaeus Pompeius Magnus» (1863).
- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.185. ISBN 5-343-00151-3.
Спасылкі [правіць]
Шаблон:Рымскія консулы 75-51 да н. э.
