Гніенне

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Гніль на яблыку

Гніенне (аманіфікацыя) — працэс раскладу азотазмяшчальных арганічных злучэнняў (бялкоў, амінакіслот), у выніку іх ферментатыўнага гідролізу пад дзеяннем аманіфікавальных мікраарганізмаў з утварэннем таксічных для чалавека канчатковых прадуктаў - аміяку, серавадароду, а таксама першасных і другасных амінаў пры няпоўнай мінералізацыі прадуктаў раскладу:

  • Трупных ядаў (напрыклад путресцын і кадаверын)
  • Араматычныя злучэнні (напрыклад скатол, індол утвараюцца ў выніку дэзамінавання і дэкарбаксілавання амінакіслаты трыптафану)
  • Гніенне серазмяшчальных амінакіслот (цыстэіну, цыстыну і метыяніну) прыводзіць да выдзялення серавадароду, тыёлаў, дыметылсульфаксіда.