Гогаль звычайны

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Гогаль
Bucephala clangula ja 03.jpg
Гогаль
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Жывёлы

Падцарства:

Эўметазоі

Падраздзел:

Другаснаротыя

Тып:

Хордавыя

Падтып:

Хрыбетныя

Надклас:

Чатырохногія

Клас:

Птушкі

Падклас:

Нованёбныя

Надатрад:

Placentalia

Атрад:

Гусепадобныя

Сямейства:

Качыныя

Трыба:

Anserini

Род:

Гогалі

Від:

Гогаль

Навуковая назва

Bucephala clangula Linnaeus, 1758

ITIS   175141
NCBI   107022

Го́галь, народн.: вогаль, вогаліца, гагаліца[1] (Bucephala clangula) — вадаплаўная птушка. Аб'ект палявання.

Змест

[правіць] Апісанне

Нырковая качка сярэдняй велічыні з вялікай круглявай галавой, кароткай дзюбай і кантрасным чорна-белым апярэннем. Даўжыня цела да 50 см, маса да 1,4 кг. Галава вялікая, шыя кароткая, тонкая. Самец белы з чорнай спінай і чорнай з зялёным адценнем галавой, на крыле вялікае белае «люстэрка», каля дзюбы — круглаватая белая пляма. Самка драбнейшая, шэрая, з карычневай галавой і белым ашыйнікам.

[правіць] Распаўсюджанне

Распаўсюджана ў зоне лясоў паўночнага паўшар'я — як у Еўразіі, так і ў Амерыцы. Селіцца пераважна на таёжных рэках і азёрах па поймах вялікіх рэк з лясістымі берагамі. Па тэрыторыі Беларусі праходзіць паўднёвая мяжа арэала віду.

[правіць] Асаблівасці біялогіі

Добра лятае, плавае і нырае. Корміцца воднымі жывёламі, насеннем раслін. Гняздуецца ў дуплах дрэў па берагах лясных вадаёмаў, у сезон размнажэння трымаецца ў цяністых бухтах. Зімуе на марскіх узбярэжжах і буйных прэснаводных вадаёмах — рэках, азёрах і вадасховішчах. Усюды нешматлікая, але месцамі звычайная птушка.

У адрозненне ад многіх іншых качак, у гнездавы перыяд буйныя зграі ўтварае вельмі рэдка (выключэнне — навалы на перыяд лінькі), аднак часам сустракаецца невялікімі разрозненымі групамі. У кладцы 5-13 яек з зеленаватым адценнем.

Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
статус віду не вызначаны

Зноскі

  1. БелСЭ, Т.3, С.526.

[правіць] Літаратура

  • Гогаль // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т.3. Веды — Графік / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Бел.Сав.Эн., 1971. — 608 с.: іл., карты. С. 526.


Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах