Голас царквы (1955)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Голас царквы»
Тып часопіс
Краіна
Заснавана 1955
Мова беларуская

«Голас царквы» — рэлігійна-грамадскі часопіс праваслаўных беларусаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Выдаецца з 1955 годзе ў Нью-Ёрку на беларускай мове спачатку Царкоўнай радай Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы (БАПЦ) у Нью-Ёрку, з 1960 годзе — Епархіяльнай управай БАПЦ у Нью-Ёрку, потым Радай БАПЦ.

Выходзіць 2 разы на год (Вялікдзень і Каляды). У рэдакцыйную калегію ў розны час уваходзілі: архіепіскап Васіль (У. Тамашчык), М. Гарошка, Я. Запруднік, П. Манькоўскі, М. Міцкевіч, М. Тулейка і інш. Асвятляе пытанні набажэнства, гісторыі беларускай праваслаўнай царквы, дзейнасць беларускіх прыходаў на эміграцыі. Друкуе архіпастырскія пасланні да вернікаў, тэксты малітваў з нагоды пэўных дат, матэрыялы па гісторыі праваслаўных брацтваў у ВКЛ, манастыроў і цэркваў на Беларусі. Аналізуе старадаўнія рэлігійныя рукапісы, творы Кірылы Тураўскага, жыцце і дзейнасць Сімяона Полацкага, Еўфрасінні Полацкай, Ф.Скарыны, мітрапалітаў К.Смаляціча, Г. Цамблака і інш. Публіцыстычныя матэрыялы прысвечаны ў асноўным пытанням антырэлігійнага ўціску на Беларусі. На старонках часопіса змешчаны вершы Я. Купалы, Я. Коласа, А. Гаруна, артыкулы пра іх жыццё і творчасць, літаратурныя творы Н. Арсенневай, Ю. Віцьбіча, Т. Лебяды, С. Палуяна і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Міцкевіч, М. «Голас царквы» / Марыя Міцкевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3. Гімназіі — Кадэнцыя / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — С. 57. — ISBN 985-11-0041-2.