Голас часу

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Голас часу (1989))
«Голас часу»
Тып часопіс
Тыраж

«Голас часу» — царкоўна-грамадскі часопіс праваслаўных беларусаў. Выдаецца з ліпеня 1989 г. у Лондане на беларускай мове праваслаўнай беларускай суполкай, якая гуртуецца вакол прыхода Ефрасінні Полацкай у Лондане. Беларускай праваслаўнай царквы на эміграцыі. Выходзіць раз у 2 месяцы. Рэдактар Ю. Весялкоўскі. У ліку аўтараў Весялкоўскі, У. Вярнадскі, М. Гаховіч, А. Жук-Борскі, Ю. Свяржынскі і інш. Распаўсюджваецца сярод беларусаў-эмігрантаў у Вялікабрытаніі і інш. краінах Еўропы, ЗША, Аўстраліі, дасылаецца на Беларусь. Увагу аддае пытанням гісторыі хрысціянства, яго ролі ў развіцці культуры народаў свету, у т.л. Беларусі (гістарычны нарыс Весялкоўскага «Хрысціянства ад Галілеі да Беларусі» і інш.), выказвае свій погляд на ролю праваслаўя, каталіцызму і уніяцтва ў жыцці беларускага народа (артыкулы «Кароткі нарыс кананічнага становішча праваслаўнай царквы беларускага народу» пад крыптанімам «М. Г.», «Наша гісторыя і вуніі» Жук-Борскага). Надрукаваў працу Свяржынскага «Язафат Кунцэвіч і яго аднадумцы (памагатыя)». Асвятляе пытанні гісторыі Беларусі ад часоў ВКЛ да нашых дзён («Нарысы па гісторыі Беларусі» і нарыс «Беларусь пасля падзелу Рэчы Паспалітай» Весялкоўскага і інш.), праблемы беларускага нацыянальнага адраджэння. Друкаваў матэрыялы пра Ф. Скарыну і інш. дзеячаў беларускай культуры, успаміны ўдзельнікаў гістарычных падзей на Беларусі, змясціў артыкул Свяржынскага «Галасы аб Вялікай Айчыннай вайне. Удзел у ёй савецкіх і польскіх партызан». Інфармуе пра жыццё беларускай эміграцыі, палітычнага і эканамічнага становішча ў Рэспубліцы Беларусь, робіць крытычны аналіз літаратурных, мастацкіх, навуковых, у т.л. гістарычных даследаванняў і твораў, якія выдаюцца на Беларусі. Перадрукоўвае матэрыялы з беларускіх перыядычных выданняў, змяшчае агляды беларускага і замежнага друку па розных пытаннях, лісты чытачоў.

Літаратуры[правіць | правіць зыходнік]

  • Языковіч, Л. «Голас часу» / Ларыса Языковіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3. Гімназіі — Кадэнцыя / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — С. 57. — ISBN 985-11-0041-2.