Голацкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Голацкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Пухавіцкі раён
Уключае 15 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Голацк
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 1 430
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Го́лацкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Голацк.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Смілавіцкага раёна Менскай акругі Беларускай ССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Смілавіцкім раёне. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Пухавіцкага раёна, з 12 лютага 1935 года — Рудзенскага раёна, з 6 ліпеня 1935 года — Смілавіцкага раёна, з 11 лютага 1938 года — Рудзенскага раёна. З 20 лютага 1938 года ў складзе Менскай вобласці.

У час Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года тэрыторыя сельсавета была акупіравана нямецкімі войскамі. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Пухавіцкага раёна. 28 мая 2013 года ў склад сельсавета перададзеныя населеныя пункты Зазер’е, Лешніца, Такарня і Яснаўка, якія ўваходзілі ў склад Пярэжырскага сельсавета[1].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (11 населеных пунктаў) — 1430 чалавек[2], з іх 88,2 % — беларусы, 6,0 % — рускія, 1,7 % — украінцы, 1,3 % — азербайджанцы, 1,3 % — грузіны[3].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 9, 126, 367
  • Памяць: Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9